Перайсьці да зьместу

Сады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сады
трансьліт. Sady
Першыя згадкі: 16 стагодзьдзе
Былая назва: Скнаравічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Юзуфоўскі
Насельніцтва
колькасьць: 24 чал. (2010)[1]
колькасьць двароў: 11
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223045
СААТА: 6236882071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′20″ пн. ш. 27°26′45″ у. д. / 54.13889° пн. ш. 27.44583° у. д. / 54.13889; 27.44583Каардынаты: 54°8′20″ пн. ш. 27°26′45″ у. д. / 54.13889° пн. ш. 27.44583° у. д. / 54.13889; 27.44583
Сады на мапе Беларусі ±
Сады
Сады
Сады
Сады
Сады
Сады

Сады́[2] (раней — Скна́равічы[2]) — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8972. Сады ўваходзяць у склад Юзуфоўскага сельсавету.

У 16 стагодзьдзі сяло, ва ўладаньні шляхты. Знаходзілася ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе сяло, уладальнікам якога быў К. В. Тышкевіч, згадана ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага, у Менскім ваяводзтве. У 1667 годзе маёнтак, які складаўся з чатырох дымоў, уладальнік — К. Уніхоўскі. У 1791 годзе вёска, у складзе маёнтку Жабаўшчына, каталіцкае ўладаньне, частка Менскай парафіі. Перайшла ў склад Расейскай імпэрыі пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1800 годзе была ўласнасьцю Менскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага кляштара. У 1815 годзе мела 28 гаспадарак, 178 чалавек насельніцтва, ва ўладаньні Менскага Богаяўленскага манастыра. У 1858 годзе ўжо ва ўладаньні казны. У 1886 годзе ў вёсцы жылі 78 чалавек, мелася 7 гаспадарак. Уваходзіла ў склад Бяларуцкай воласьці Менскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году, у вёсцы жылі 218 чалавек, 36 гаспадарак, была хлебазапасная крама. Ад 1909 году ў вёсцы была народная вучэльня. У 1917 годзе 53 гаспадаркі, у якіх жылі 278 чалавек. Ад лютага да сьнежню 1918 году вёска акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад ліпеня 1919 году напрацягу прыкладна аднаго году — войскамі Польшчы. Ад 1919 году ў складзе БССР. У 1924 годзе адкрылася працоўная школа, у якой навучаліся 149 дзетак. Ад 20 жніўня 1924 году вёска знаходзілася ў складзе Навадворчкага сельсавету Заслаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). У 1926 годзе ў вёсцы жылі 280 чалавек, 58 гаспадарак. 13 чэрвеня 1929 году перададзеная Рагаўскому сельсавету. 20 лютага 1938 году ўключаная ў склад Менскай вобласьці. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне, ад 19 сакавіка 1974 году — ў Юзуфоўскім сельсавеце. У 1997 годзе ў вёсцы было 35 жыхароў, 19 гаспадарак. Адносілася да саўгасу «Буцэвічы», цэнтрам якога зьяўляецца вёска Юзуфова. У 2010 годзе пачала працаваць крама.

  • 2010 год — 23 чалавекі
  • 1999 год — 46 чалавек
  1. ^ Сады // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 450.
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 323—324