Юзэф Сяліцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзэф Сяліцкі
POL COA Korczak.svg
Герб «Корчак»
19-ы Кашталян полацкі
11.12.1784 — 12.4.1791
ПапярэднікТадэвуш Жаба
НаступнікРобэрт Бжастоўскі
Асабістыя зьвесткі
Памёр 12 красавіка 1791
Полацак?
Род Сяліцкія
Бацькі Міхал Сяліцкі
Жонка Марына з Цеханавецкіх
Дзеці сын Антоні,
дачка Элеанора
Рэгаліі
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн Белага арла


Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяліцкі.

Ю́зэф Сялі́цкі (па-польску: Józef Sielicki) гербу Корчак (пам. 1791 г.) — рэгент канцэлярыі ВКЛ, полацкі кашталян.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Міхала Сяліцкага, таксама рэгента канцэлярыі ВКЛ. Валодаў фальваркам Юшкаў у Віцебскім ваяводзтве. 3 сакавіка 1765 г. стаў полацкім войскім.

Пры падтрымцы Антонія Тызэнгаўза станавіўся паслом на соймы 1773, 1776, 1782 гг.

1777 г. — атрымаў пасаду рэгента канцылярыі ВКЛ.

1778 г. — узнагароджаны ордэнам сьв. Станіслава.

1784 г. — полацкі кашталян.

У лютым 1788 г. стаў кавалерам ордэна Белага Арла.

У верасьні 1788 г., дзякуючы дамоўленасьці з Тадэвушам Жабам, змог арганізаваць абраньне свайго сына Антонія Сяліцкага паслом на Чатырохгадовы Сойм.

Сам прысутнічаў на пачатку Сойма і нават абараняў Вайсковы Дэпартамэнт Пастаяннай Рады. З 1789 г. у Полацку. Цяжка хварэў.

12 красавіка 1791 г. памёр.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zofia Zelinska. Sielicki Józef // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Krakow 1995—1996, с. 592—593