Рынгольд

Рынго́льд, Рымго́льд (летапісны Ringelt, Ringolt і інш.) — мітычны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў, меркаваны бацька Міндоўга.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын Альгімонта[1].
Упершыню ўзгадваецца ў 2-й рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515 году)[2]. У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Наваградак пасьля перамогі над мангола-татарамі каля Магільны на ўзьбярэжжы Нёману, побач зь Менскам[1]. Гэтыя падзеі маглі мець месца ў гісторыі, бо манголы ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў насамрэч уварваліся ў Літву. Аднак у гэты час вярхоўнай уладай у Літве ўжо валодаў Міндоўг[3].
Хроніка цьвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў і пакінуў Наваградак аднаму зь іх, Войшалку[2]. Аднак зь іншых тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысьці гэтую супярэчнасьць, у 3-й рэдакцыі Літоўскай кронікі («Хроніка Быхаўца») Рынгольд быў запісаны бацькам Міндоўга[2]. Такая легендарная вэрсія была распаўсюджаная Стрыйкоўскім і іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[2], і праіснавала да нашых часоў[4]. Насамрэч верагодных зьвестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён узгаданы без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[1].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніц[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Ivinskis Z. Ringaudas // Lietuvių enciklopedija 25. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. 308–309. LCC 55020366.(лет.)
- ^ а б в г Baranauskas Tomas (July 2001). "Kiek buvo Lietuvos sostinių?". Kernavė 1 (1). Retrieved on 2007-09-07.(лет.)
- ^ Пад рэд. Simas Sužiedėlis (1970-1978). "Ringaudas". Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 500–501. LCC 74-114275(анг.)
- ^ Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345, Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, 50–51. ISBN 9780521450119.(анг.)