Перайсьці да зьместу

Рымуцеўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымуцеўцы
лац. Rymucieŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Эйсмантаўскі
Насельніцтва: 83 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231785
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′4″ пн. ш. 24°3′42″ у. д. / 53.38444° пн. ш. 24.06167° у. д. / 53.38444; 24.06167Каардынаты: 53°23′4″ пн. ш. 24°3′42″ у. д. / 53.38444° пн. ш. 24.06167° у. д. / 53.38444; 24.06167
Рымуцеўцы на мапе Беларусі ±
Рымуцеўцы
Рымуцеўцы
Рымуцеўцы
Рымуцеўцы
Рымуцеўцы
Рымуцеўцы

Рыму́цеўцы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Верацейкі. Уваходзяць у склад Эйсмантаўскага сельсавету[3] Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца за 21 км ад мястэчка Вялікай Бераставіцы, за 24 км ад места Горадні.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymut[4]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -рым- паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[5].

  • 1999 год — 122 чалавекі
  • 2009 год — 83 чалавекі[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 120.
  3. ^ Эйсмантаўскі сельскі выканаўчы камітэт
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.