Перайсьці да зьместу

Рыбы (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рыбы (сузор'е)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рыбы (жывёлы), Рыбы (знак задыяку).
Рыбы
Рыбы
Лацінская назва Pisces
 · у родным склоне Piscium
 · скарот Psc
Простае ўзьняцьцё 1г
Схіленьне +15°
Квадрант NQ1
Плошча 889 кв. гр. (14-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 86
Зорак з плянэтамі 13
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 8
Найярчэйшая зорка η Psc (3,62m)
Найбліжэйшая зорка Зорка ван Маанэна
(14,07 сьв. г., 4,31 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Мэтэорныя патокі Пісцыды
Памежныя сузор’і Трыкутнік
Андрамэда
Пэгас
Вадаліў
Кіт
Баран
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Ры́бы (па-лацінску: Pisces, Psc) — задыякальнае сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры, бачнае ў Беларусі ўлетку, увосень і ў пачатку зімы[1]. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ). Сузор’е ляжыць між Вадалівам на захадзе і Баранам на ўсходзе. У Рыбах, як і ў сузор’і Дзевы, экліптыка перасякае нябесны экватар — такім чынам у сузор’і знаходзіцца пункт вясеньняга раўнадзенства[1].

  1. ^ а б Рыбы // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 488

Каардынаты: Sky map 01г 00х 00с, +15° 00′ 00″