Харціцкі сельсавет
Харціцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Харціца |
Дата ўтварэньня | 23 ліпеня 1965 |
Дата скасаваньня | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Харці́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Харціца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Русінавецкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Русінаўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лаўненскага сельсавету[1].
З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне. З 6 студзеня 1965 году ў Мастоўскім раёне.
23 ліпеня 1965 году перайменаваны ў Харціцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Харціца[2].
28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Харціца, Чарлёна, Чарлёнка — перададзеныя ў склад Дубненскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году складала 1108 чалавек[4], зь іх 75,1% — беларусы, 16,0% — палякі, 6,6% — расейцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года