Рамель
Рамель лац. Ramiel | |
Першыя згадкі: | 1452 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Рамельскі |
Вышыня: | 129 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1139 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225551 |
СААТА: | 1258854066 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°2′29″ пн. ш. 27°20′24″ у. д. / 52.04139° пн. ш. 27.34° у. д.Каардынаты: 52°2′29″ пн. ш. 27°20′24″ у. д. / 52.04139° пн. ш. 27.34° у. д. |
± Рамель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Раме́ль[1] (таксама — Рэмэ́ль[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Маствы. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на поўдзень ад Альшанаў і шашы Жыткавічы — Столін (Р88), за 3 км на поўнач ад Мачулю.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раміла (Rammilo, Ramilo) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramel (Ramela)[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах Рамель упершыню ўпамінаецца ў 1452 годзе. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У канцы ХVIII стагодзьдзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы. На 1886 год — 22 двары, на 1897 год — 100 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1921 году ў складзе Польшчы. На 30 верасьня 1921 году — 117 двароў. Да верасьня 1939 году Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Столінскі павет, Палескае ваяводзтва). На 1939 год — 151 двор.
З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Рамельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[5]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Альшанскага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — зноў цэнтар навастворанага Рамельскага сельсавету. На 2001 год — 404 двары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 260 чалавек; 1897 год — 607 чалавек (перапіс)
- ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 801 чалавек[6]; 30 верасьня 1921 году — 656 чалавек; 1939 год — 1145 чалавек; 1980 год — 1298 чалавек; 1999 год — 1169 чалавек; 2000 год — 1158 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1179 чалавек; 2004 год — 1183 чалавекі; 2010 год — 1139 чалавек
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Палеская ніва», былога калгасу «Запаветы Ленiна».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая, пабудаваная ў 1762 годзе. У пачатку ХІХ стагодзьдзя да яе прыбудавана трохярусная званіца.
Непадалёку ад вёскі выяўлены могільнік зарубінецкай культуры.
Агурковая краіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 268.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1243.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 365.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 489.
- ^ Рамельскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 170.