Мачуль
| Мачуль | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Столінскі |
| Сельсавет | Рамельскі |
| Першыя згадкі | 1514 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°01′10″ пн. ш. 27°21′11″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 528 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1655 |
| Паштовы індэкс | 225559 |
| СААТА | 1258854056 |
| Нумарны знак | 1 |
| Мачуль на мапе Беларусі ± Мачуль | |
Мачу́ль[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Рамелю, за 6 км на ўсход ад Цераблічаў, на левым беразе ракі Маствы. Мачуль уваходзіць у склад Рамельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая з 1514 году. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе тут мелі землі роды Гараглядаў, Зяновічаў-Ляшкевічаў-Альпенскіх, Каморніцкіх, Коравых, Наркускіх, Рамультаў і іншыя шляхецкія роды.
З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Рамельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Альшанскага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — зноў Рамельскага сельсавету.
Гітлераўцы ў ліпені 1944 году, адступаючы, спалілі 85 хат і забілі 5 чалавек.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 58 двароў, 329 жыхароў (перапіс)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 70 двароў, 470 жыхароў; 30 верасьня 1921 — 81 гаспадарка, 504 жыхары; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 95 двароў, 320 жыхароў; 1970 год — 926 жыхароў; 1980 год — 780 жыхароў; 1999 год — 608 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 619 жыхароў, 226 двароў; 2010 год — 528 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы дзейнічаюць базавая школа, крама, ФАП, клюб, бібліятэка.
Агурковая краіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 268