Перайсьці да зьместу

Аздамічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аздамічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Столінскі
Сельсавет Рамельскі
Першыя згадкі 1795
Геаграфія
Вышыня НУМ 128 м
Часавы пас
Каардынаты 52°01′06″ пн. ш. 27°29′08″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1118 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1655
Паштовы індэкс 225553
СААТА 1258854061
Нумарны знак 1
Аздамічы на мапе Беларусі ±
Аздамічы
Аздамічы
Аздамічы
Аздамічы
Аздамічы
Аздамічы
Жаночая безрукаўка, зробленая ў в. Аздамічы. Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй

Азда́мічы[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 4 км на захад ад Цераблічаў, за 4 км на поўдзень ад Альгомелю, на левым беразе ракі Маствы. Аздамічы ўваходзяць у склад Рамельскага сельсавету.

У крыніцах Аздамічы вядомы з 1795 году. Да XVIII стагодзьдзя вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе і зьяўляецца цэнтрам Аздаміцкага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2]. З 4 траўня 1981 году ў складзе Рамельскага сельсавету.

  • 2010 год — 1118 чалавек
  • 1999 год — 1144 чалавекі

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква Сьвятой Тройцы

Агурковая краіна

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Уваходзяць у так званую Агурковую краіну.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 268
  2. Аздаміцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аздамічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў