Перайсьці да зьместу

Хобіт: Цмокава пустэча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пустка Смога»)
Хобіт: Цмокава пустэча
анг. The Hobbit: The Desolation of Smaug
Жанр фэнтэзі
экшн
прыгоды
драма
Рэжысэр Пітэр Джэксан
Сцэнарыст Гільерма дэль Тора
Пітэр Джэксан
Фрэн Ўолш
Філіпа Боенс
паводле аповесьці Джона Толкіна
Заснаваны на Хобіт, або Туды і назад
Прадусар Пітэр Джэксан
Фрэн Ўолш
Кэралін Канінхэм
Зэйн Вайнэр
У ролях Мартын Фрымэн
Ен Мак-Кэлен
Арланда Блум
Рычард Армітэдж
Эндзі Сёркіс
Кампазытар Говард Шор
Апэратар Эндру Лесьні
Мантаж Джэйбс Олсэн[d]
Мастак Dan Hennah[d]
Вытворчасьць

Кінастудыі:

Распаўсюджвальнік:

Распаўсюд Fórum Hungary[d], Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 2013 год
Працягласьць 161 хвіл.
Краіна Новая Зэляндыя
ЗША
Мова ангельская
сындарын
Бюджэт $320 млн [1]
Прыбытак 958 366 855 $ і 258 387 334 $[2]
Папярэдні Хобіт: Нечаканае падарожжа
Наступны Хобіт: Бітва пяці войскаў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Го́біт: Цмо́кава пустэ́ча» (па-ангельску: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылёгіі «Гбіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Гобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысэра Пітэра Джэксана. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 13 сьнежня 2013 году.

Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камэрамі RED Epic з разрозьненьнем высокай выразнасьці, з частатою 48 кадраў у секунду[3].

Пасьля пасьпяховага пераходу праз Імглістыя горы Торын і кампанія гобіта і гномаў вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небясьпечнае Ліхалесьсе бяз мага Гэндальфа, у якога зьявіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасьцях у Бэарна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага гораду Эсгароту. Яны павінны будуць уступіць у бой з страшным цмокам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.

Кампанія гномаў і гобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокае гары, дзе Більба Торбінсу трэба будзе знайсьці патаемныя дзьверы, каб дабрацца да скарбу Смога: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокае гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбор, дзе цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсьцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа гобіту ўратавацца ад цмока. І калі Цмок загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве зьяўленьне новых ворагаў зьяднае іх.

Ніжэй прадстаўлены сьпіс актораў, якія зьняліся ў фільме[5]:

Пэрсанаж Актор / Акторка
Більба Торбінс Мартын Фрымэн
Більба Торбінс у старасьці Ен Холм
Гэндальф Шэры Ен Мак-Кэлен
Элранд Г’юга Ўівінг
Голум (вобраз і голас) Эндзі Сёркіс
Галадрыэль Кэйт Бляншэт
Торын Дубашчыт Рычард Армітэдж
Легалас (эльф) Арланда Блум
Таўрыэль Эванджэлін Лілі
Балін Кэн Стот
Бофур Джэймс Нэсбіт
Глоін, бацька Гімлі Пітэр Гэмблтан
Доры Марк Хэдлаў
Норы Джэд Брофі
Кілі Эйдан Цёрнер
Філі Дын О'Горман
Двалін Грэм Мак-Тавіш
Оін Джон Калін
Бомбур Стывен Хантэр
Оры Адам Браўн
Біфур Уільям Кірхэр
Фрода Бэгінс Элайджа Вуд
Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой
Саруман Белы Крыстафер Лі
Нэкрамант Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Смог (вобраз і голас) Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Трандуіл Лі Пэйс
Бэорн Мікаэль Пэрсбрант
Бард Лучнік Люк Эванс
Бургамістар Эсгарота Стывэн Фрай[6][7]
Трор Джэфры Томас
Траін II Майкл Мізрахі
Ліндзір, эльф Рывендэла Брэт Мак-Кэнзі
Азог Ману Бенэт
Больг Конан Стывенс
Баін Джон Бэл
Альфрыд Раян Гэйдж

Музычнае суправаджэньне да фільму, гэтак жа як і для «Ўладара пярсьцёнкаў» і папярэдняга фільму, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лёнданскім філярманічным аркестрам.

Другая частка «Хобіта» за першы ўікэнд пракату сабрала 73,7 млн даляраў[8].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
Беларускамоўны трэйлер да фільма