Перайсьці да зьместу

Гнастыцызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гнастыцы́зм (ад грэц. γνώσις — «спазнаньне», «веды») — філязофска-рэлігійная плынь, асноўнай тэзай якой ёсьць думка, што ўсё ў сьвеце спазнавальнае, уключна з Богам. Для гностыкаў асабісты досьвед у стасунках з Богам важнейшы за цьверджаньні царкоўных інстытутаў і догмы веры.

Гнастыцызм узьнік на памежжы эраў на Блізкім Усходзе ў выніку ўзаемадзеяньня самых розных рэлігійных і філязофскіх плыняў. Найбольш распаўсюджаны быў у Міжземнамор’і ў першых стагодзьдзях новай эры. Першым настаўнікам і прапаведнікам гнастыцызму лічаць Ісуса Хрыста. З часоў Ісусавых вучняў паходзяць і асноўныя гнастычныя тэксты: Эвангельле ад Тамаша, Эвангельле ад Яна, Эвангельле ад Філіпа і яшчэ некалькі меншых тэкстаў.

У II стагодзьдзі гнастыцызм распаўсюджваўся адначасова зь дзейнасьцю аднага з асноўных Хрыстовых апосталаў — сьвятога Паўла. У гэты час плынь распадаецца на некалькі школаў.

Ядром гнастыцызму зьяўляецца ўяўленьне пра вызваленьне ці ўратаваньне чалавечай душы зь вязьніцы матэрыяльнага шляхам спазнаньня адносінаў паміж людзкім і боскім. Існаваньне Бога ў гнастыцызьме не зьяўляецца несумнеўным. Гнастыцызм абапіраецца не на гатовыя аксіёмы, а на асабісты пазытыўны досьвед пра Божае існаваньне.

  • Wolfgang Kosack: Geschichte der Gnosis in Antike, Urchristentum und Islam. Texte, Bilder, Dokumente. 525 Seiten. Verlag Christoph Brunner, Basel 2014. ISBN 978-3-906206-06-6 [1](недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гнастыцызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў