Перайсьці да зьместу

Пеленг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′57″ пн. ш. 27°37′20″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.62222° у. д. / 53.91583; 27.62222

«Пеленг»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1974
Заснавальнікі Менскі мэханічны завод
Уласьнікі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (48,9 %)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск, Першамайскі раён, вул. Макаёнка, д. 25
Ключавыя фігуры Уладзімер Пакрышкін, Уладзімер Белякоўскі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя спадарожнікавы здымач, тэадаліт, мікраскоп, мэтэастанцыя
Абарачэньне 225,074 млн[1] (2017 г.; $116,42 млн)
Апэрацыйны прыбытак 115,128 млн (2017 г.; $59,55 млн)
Чысты прыбытак 127,37 млн (2017 г.; $65,882 млн)
Лік супрацоўнікаў 2114 (2018 г.)
Матчына кампанія Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Аўдытар ЗАТ «АудытКансульт»

«Пеленг» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1974 годзе.

Вырабляе мэтэаралягічныя, крыміналістычныя, аптычныя і касьмічныя прылады. Зь 2013 году ўваходзіць у 20-ку найбольш прыбытковых прадпрыемстваў Беларусі.

На 2018 год ААТ «Пеленг» вырабляла:

  • мэтэаралягічнае абсталяваньне — чуйнік ападкаў «Пеленг СФ-11», глыбінны цепламер вады СФ-19, цепламер глебы СФ-15, вымяральнік працягласьці сонечнага зьзяньня «Пеленг ВК-05», актынамер «Пеленг СФ-12», раўнавагамер «Пеленг СФ-08», піраномэтар «Пеленг СФ-06», прылада сачэньня за Сонцам ПСС-1, паверачнік «Пеленг СФ-07», вымяральнік воблачнасьці СД-02-2006, анэмарумбамер «Пеленг СФ-03», нэфэламер «Пеленг СЛ-03», далямер бачнасьці «Пеленг СФ-01», актынамер СФ-14, мэтэавымяральнік С-01 і мэтэастанцыя для лётнішча «Аміс-Пеленг СФ-09»[2];
  • крыміналістычныя прылады — відэасыгналізацыя «Вока» і параўнальны мікраскоп «Пеленг МС-4»;
  • аптычную электроніку — рэгістравальная тэлестанцыя, оптаэлектронны вызначальнік каардынатаў, тэадаліт «Контур-Т» і кінатэадаліт «Вісмуцін-Т»;
  • касьмічныя прылады — зорны арыентавальнік, зорны чуйнік, оптыка-электронны здымач з разрозьненьнем 2 мэтры і блёк сынхранізаваньня, а таксама здымкі са спадарожніка «БелКА».

У 1974 годзе заснавалі Цэнтральнае канструктарскае бюро (ЦКБ) «Пеленг» на аснове кантруктарскага аддзелу «Менскага мэханічнага заводу», які ачольваў «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне». У 1994 годзе ЦКБ «Пеленг» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. 22 ліпеня 2012 году запусьцілі 1-ы беларускім спадарожнік «БелКА», які абсталявалі здымачнай апаратурай «Пеленг»[3]. На травень 2013 году доля ўраду Беларусі ў статутным фондзе прадпрыемства складала 48,9 % акцыяў. Астатнія акцыі належалі 1600 супрацоўнікам прадпрыемства, якое падпарадкоўвалася Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Беларусі[4], што мела распазнаваньне да 2 мэтраў. Па выніках 2013 году ААТ «Пеленг» атрымала $43 млн прыбытку і стала 9-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[5].

На 2015 год ААТ «Пеленг» вырабляла мэтэастанцыі, камэры відэаназіраньня, мікраскопы, вымяральнікі радыяцыі, робаты-выведнікі, бартавыя кампутары і чорныя скрыні для падлодак, самалётаў і танкаў, начныя цеплавізары і прыцэлы са стабілізаваньнем выявы ад хістаньня для бранятанкавай тэхнікі. Прадпрыемству належала звыш 450 патэнтаў на вынаходніцтвы. Да 2015 году, за 40 гадоў існаваньня «Пеленга» ў космас запусьцілі 38 спадарожнікаў з оптыкай прадпрыемства, звыш паловы якіх належалі Кітаю і Расеі[6]. У сьнежні 2015 году на прадпрыемстве распрацавалі мэтэастанцыі для ўзьлётна-пасадачнай паласы лётнішча, якімі вымяралі атмасфэрны ціск, тэмпэратуру і вільготнасьць паветра, напрамак і хуткасьць ветру, адлегласьць да ніжняй мяжы аблокаў і далёкасьць бачнасьці[7]. Па выніках 2015 году ААТ «Пеленг» атрымала $35,9 млн прыбытку і стала 11-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[8].

На пачатку 2017 году ААТ «Пеленг» атрымала заказ на выраб 5 тэлескопаў для расейскіх спадарожнікаў «Канопус» для запуску ў наступныя 3 гады[9]. У сьнежні 2017 году на прадпрыемстве асвоілі выпуск спадарожнікавых фотаапаратаў з распазнаваньнем да 1 мэтру[10]. Налічаны дывідэнд на 1 простую акцыю ААТ «Пеленг» за 2017 год склаў 600,6 рублёў[11].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Пеленг» у амэрыканскі санкцыйны сьпіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны сьпіс Канады[12]. У 2022 годзе «Пеленг» трапіў пад санкцыі ЭЗ (чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі, Новай Зэляндыі ды Японія[13]. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[14]. У жніўні таго ж году да санкцый далучылася Вялікабрытанія[15].

У лютым 2024 году аб санкцыях супраць «Пеленга» абвясьцілі ўлады ЭЗ. У сакавіку да гэтага пакета санкцый далучылася Швайцарыя[13], а таксама Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[16], а ў красавіку таго ж году ЗША пашырылі свае санкцыі на некаторых кіраўнікоў «Пеленга»[17].

  1. ^ Уладзімер Пакрышкін. Пэрыядычная справаздачнасьць (за 2017 год) (рас.) // ААТ «Пеленг», 23 сакавіка 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Мэтэаабсталяваньне (рас.) // ААТ «Пеленг», 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Павал Берасьнеў Запуск спадарожніка — акупны праект // Зьвязда : газэта. — 25 ліпеня 2013. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ ЗША адмянілі санкцыі супраць «БелОМА» // Радыё «Свабода», 30 траўня 2013 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  5. ^ Ягор Марціновіч. Колькі зарабляюць кампаніі беларускіх мільянэраў // Наша Ніва : газэта. — 11 чэрвеня 2014. — № 22 (859). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
  6. ^ Вольга Макей, тэлеканал «Беларусь 1». Аляксандар Лукашэнка наведаў ААТ «Пеленг» // Белтэлерадыёкампанія, 25 сакавіка 2015 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  7. ^ Вячаслаў Будкевіч. «Пеленг» асвойвае вытворчасьць мэтэаралягічных прыбораў // БелаПАН, 27 сьнежня 2015 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  8. ^ Ягор Марціновіч. Прыбытак Машэнскага ўпаў у 440 разоў, Чыжа — у 20 разоў // Наша Ніва. — 25 траўня 2016. — № 20 (953). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
  9. ^ Першая пяцігодка БКА: палёт нармальны, хоць рынак так і не склаўся // Радыё «Спадарожнік», 11 сакавіка 2017 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  10. ^ Зьезд вучоных Беларусі // Газэта «Маяк Палесься» (Брагін), 15 сьнежня 2017 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  11. ^ Зьвесткі пра ўдзельніка рынку каштоўных папераў (рас.) // ААТ «Пеленг», 2 красавіка 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
  12. ^ Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Белсат Праверана 2021-12-08 г.
  13. ^ а б Відкрите акціонерне товариство "Пеленг"
  14. ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
  15. ^ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию (рас.) Настоящее время
  16. ^ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (анг.) Рада Эўрапейскага зьвязу(be) Праверана 2024-03-14 г.
  17. ^ США ввели меры против оборонных предприятий Беларуси за пособничество РФ в войне с Украиной (рас.) Голас Амэрыкі Праверана 2024-06-02 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кантакты (рас.) // ААТ «Пеленг», 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.