Піраномэтар
Піраномэтар (ад грэц. πῦρ + άνω + μέτρον) — прылада для вымярэньня сумарнай і расьсеянай сонечнай радыяцыі.
Пабудаваны на тэрмаэлектрычным прынцыпе. Прыёмнай паверхняй піраномэтра зьяўляецца тэрмабатарэя. Рознасьць тэмпэратураў спаяў тэрмабатарэі, якая прыводзіць да ўзьнікненьня электра-рухаючай сілы, ствараецца розным па радыяцыйных уласьцівасьцях пакрыцьцём цотных і няцотных спаяў тэрмабатарэі. Сіла току, якая ў ёй узьнікае, прапарцыянальная інтэнсіўнасьці радыяцыі і вымяраецца гальваномэтрам. Тэрмабатарэя ахавана ад дзеяньня даўгахвалевай радыяцыі, ветру і ападкаў шкляным каўпаком. Для вымярэньня расьсеянай радыяцыі выкарыстоўваецца экран, які зацяняе піраномэтар ад узьдзеяньня прамой радыяцыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піраномэтар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |