Перайсьці да зьместу

Мікраскоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікраскоп

Мікраско́п (ад стар.-грэц. μικρός — «маленькі» і σκοπέω — «гляджу») — прылада, прызначаная для атрыманьня павялічаных выяваў, а таксама вымярэньня аб’ектаў альбо дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам. Уяўляе сабой сукупнасьць лінз.

Сукупнасьць тэхналёгіяў вырабу і практычнага выкарыстаньня мікраскопа называюць мікраскапіяй.