Партал:Азія
Азія — найвялікшая частка сьвету (каля 43,4 млн км²), утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн. км². Насельніцтва — 3720 млн. чалавек (2001 г.). Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўначы ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскаму мору, рацэ Кура, Сурамійскаму перавалу, рацэ Рыоні, па Чорнаму і Мармуроваму морам, пралівам Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. - Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. |
{{Асоба}} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобы. |
Пушту́ (таксама пахто, пашто, аўга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. [ˈpəʂt̪oː, ˈpəçt̪oː, ˈpʊxt̪oː]) — мова паўночна-ўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы іранскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям'і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджаная ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары зьяўляецца афіцыйнай мовай Аўганістану, мае распаўсюджаньне у паўночна-заходніх частках Пакістану, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспараў па ўсім сьвеце. Мова пушту клясыфікуецца як мова ў складзе паўночна-ўсходняй галіны індаіранскіх моваў, аднак згодна зь іншымі дасьледаваньнямі мова можа адносіцца да паўднёва-ўсходніх. Колькасьць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чалавек па ўсім сьвеце…:::::::::::::::: чытаць далей |
Марка Полё (па-італьянску: Marco Polo) (*15 верасьня 1254 г. – †8 студзеня 1324 г.) – вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітая, праз Аксамітны шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Яго падарожжы былі апісаныя самім Марка ў кнізе Il Milione (ці Кніга аб разнастайнасьці сьвету). У наш час Марка Полё лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, яго падарожжы лічыліся фантастычнымі. Трэба адзначыць, што да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў яго падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці яго знаходжаньня ў Кітаі. Само падарожжа цягнулася болей дваццаці гадоў. Пад час вяртаньня Марка пола быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу...:::::::::::::::: далей |
|