Марка Полё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Полё
Marco Polo Mosaic from Palazzo Tursi.jpg
Дата нараджэньня 15 верасьня 1254[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 студзеня 1324[2][3] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак гандляр, падарожнік-дасьледнік, дыплямат, амбасадар, падарожнік вакол сьвету, пісьменьнік, падарожнік, прадпрымальнік, мэмуарыст
Бацька Нікалё Полё[d]
Дзеці Фантына Полё[d] і Agnese[d][4]

Марка По́лё (па-італьянску: Marco Polo; нар. 15 верасьня 1254 году — пам. 8 студзеня 1324 году) — вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітаю, праз Аксамітны шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Ягоныя падарожжы былі апісаныя самім Марка ў творы «Кніга пра цуды сьвету» (італ. Il Milione). У наш час Марка Полё лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, ягоныя падарожжы лічыліся фантастычнымі. Трэба адзначыць, што да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў ягоных падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці ягонага знаходжаньня ў Кітаі.

Само падарожжа цягнулася болей дваццаці гадоў. Пад час вяртаньня Марка Полё быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка Полё нарадзіўся на харвацкім востраве Карчула ў Адрыятычным моры. Да нашых дзён захаваўся дом у якім нарадзіўся Марка. У 1168 годзе дзядзька ягонага бацькі, Марка Полё, пазычыў грошы і камандаваў караблём у Канстантынопалі[5][6]. Ягоны дзед, Андрэа Полё з парафіі Сан-Фэлічэ, меў трох сыноў, Мафэо, яшчэ аднаго Марка і бацьку падарожніка Нікалё[5]. Гэтая генэалёгія, апісаная Джаваньні Рамузіё, не зьяўляецца агульнапрызнанай, паколькі няма ніякіх дадатковых доказаў, якія пацьвярджаюць яе[7]. Некаторыя старадаўнія вэнэцыянскія гістарычныя крыніцы лічылі продкаў Полё родам з далёкім далмацкім паходжаньнем[8][9][10]. Нікалё і дзядзька Мафэо былі заможнымі купцамі, якія гандлявалі з Усходам. У 1255 годзе яны выправіліся ў падарожжа ў Азію. У 1266 годзе дабраліся да Кітаю, які ў гэты час быў заваяваны манголамі. На некаторы час яны затрымаліся ў ханскай стаўцы Ханбалыку (цяпер Пэкін).

Пра дзяцінства Марка Полё амаль нічога не вядома да ягоных пятнаццаці гадоў, за выключэньнем таго, што ён, магчыма, правёў частку свайго дзяцінства ў Вэнэцыі[11][12][6]. Менавіта ў гэты час ягоная маці памерла, таму выхоўвалі яго цётка і дзядзька[13]. Марка атрымаў добрую адукацыю, вывучаючы замежныя валюты, спосабы ацэнкі і апрацоўку грузавых караблёў[13], але практычна не вывучаючы лацінскую мову. Пазьней ягоны бацька ажаніўся з Флёрадызай Полё, якая ў дзявоцтве мела прозьвішча Трэвізан[7].

Вярнуліся з Кітаю як пасланьнікі Хубілай Хана зь лістамі за Рымскага Папы ў якіх прасілі яго аб дасылцы людзей якія б маглі расказаць манголам аб Захадзе. Наступнае падарожжа, у 1271 годзе выправіліся ўжо разам з Марка Полё, як пасланьнікі Рымскага Папы да Хубілай Хана, і прыбылі у мангольскую стаўку ў 1275 годзе. Марка хутка атрымаў прыхільнасьць мангольскага хана, які зрабіў яго дарадцам, а потым эмісарам. Пад час сямнаццацігадовай службы ў хана, Марка Полё меў магчымасьць пабываць у многіх мясьцінах Кітаю і пазнаёміцца з дасягненьнямі кітайскай цывілізацыі, якія шмат у чым пераўзыходзілі эўрапейскія. Марка Полё адным зь першых эўрапейцаў эпохі Сярэднявечча, які адкрыў сухапутную дарогу ў Індыю. У 1292 годзе накіраваўся ў Вэнэцыю празь Яву, Суматру, Шры-Ланку і Пэрсыю[14].

П’етра д’Абана, філёзаф, лекар і астроляг, які жыў у Падуі, паведамляў, што размаўляў з Марка Полё пра тое, што той назіраў на небасхіле падчас сваіх падарожжаў. Марка распавёў яму, што падчас зваротнай паездкі ў Паўднёва-Кітайскім моры ён заўважыў тое, што апісаў як зорку, падобную на мяшок зь вялікім хвастом, што, хутчэй за ўсё, было камэтай. Астраномы сыходзяцца ў меркаваньні, што ў Эўропе не было заўважаных камэтаў у канцы XIII стагодзьдзя, але ёсьць запісы пра назіраную камэту, заўважаную ў Кітаі і Інданэзіі ў 1293 годзе[15]. Цікава, што гэтая акалічнасьць не фігуруе ў кнізе падарожжаў Полё.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marco Polo // Encyclopédie Larousse en ligne (фр.)
  2. ^ а б в Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Pòlo, Marco // Enciclopedia on line (італ.)
  4. ^ https://www.theguardian.com/world/2022/feb/07/marco-polo-had-previously-unknown-daughter-prior-to-marriage-will-suggests
  5. ^ а б Bergreen 2007. С. 25.
  6. ^ а б Rugoff, Milton (2015). «Marco Polo». New Word City. — ISBN 978-1-61230-838-8.
  7. ^ а б Pavešković, Anđelko (1998). «Putopisac Marko Polo». Godišnjak Poljičkog Dekanata "Poljica" (23). — С. 38—66.
  8. ^ Peklić, Ivan (2011). «Marko Polo – Svjetski Putnik». Metodički Ogledi. 17 (1–2) — С. 50.
  9. ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 5—16.
  10. ^ Bettinelli, Giuseppe (1780). «Dizionario Storico-Portatile Di Tutte Le Venete Patrizie Famiglie». Venice. — С. 126.
  11. ^ Bergreen 2007. С. 36.
  12. ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 24.
  13. ^ а б Parker, John (2004). «Marco Polo». The World Book Encyclopedia, 15 (illustrated ed.), United States: World Book, Inc. — С. 648—649. — ISBN 978-0-7166-0104-3
  14. ^ Пола // БЭ. — Менск: 2001 Т. 12. — С. 450.
  15. ^ Jensen, Jørgen (1997). «The World's most diligent observer». Asiatische Studien 51.3. — С. 719—728.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]