Янцзы
Янцзы | |
Янцзы ў горадзе Нанкін | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Тыбэт |
Вусьце | Усходне-Кітайскае мора |
Краіны басэйну | Кітай |
Вобласьці | Цінхай[d], Тыбэцкі аўтаномны раён, Юньнань, Правінцыя Сычуань[d], Чунцын[d], Хубэй[d], Хунань[d], Цзянсі[d], Аньхой, Цьзянсу[d] і Шанхай |
Даўжыня | 6300 км |
Плошча басэйну | 1808,5 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне | |
Янцзы́ (па-кітайску: 長江) — найдаўжэйшая рака Кітаю й Азіі, трэцяя ў сьвеце па даўжыні пасьля Нілу й Амазонкі. Мае даўжыню 6380 км[1], плошча басэйну — 1 808 500 км². У рацэ маюцца значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэньня пераважна рысавых палёў. На рацэ маюцца гідраэлектрастанцыі як то Гэчжоўбаскі гідравузел, ГЭС Тры цясьніны (яшчэ вядомай як «Санься»). Суднаходная на працягу 2850 км ад падножжа Сына-Тыбэцкіх гораў, для марскіх суднаў суднаходнай зьяўляецца толькі да гораду Ухань. Агульная даўжыня водных шляхоў у ейным басэйне складае каля 70 тысячаў км. Янцзы зьяўляецца важным рэсурсам для рыбалоўства, то бок у прамысловым маштабе ў рацэ здабываюць карпа, ляшча, кітайскага акуня, таўсталобіка ды іншых рыбаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытока Янцзы разьмешчана ўва ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор’я на вышыні каля 5600 м над узроўнем мора. Рака працякае праз усходнія вобласьці правінцыі Цынхай, а затым паварочвае на поўдзень і па глыбокай даліне, якая служыць мяжой паміж Сычуанем і Тыбэтам, дасягае правінцыі Юньнань. У гэтай даліне, разьмешчанай у Сына-Тыбэцкіх гарох, адбываецца асноўны скід вышыні — з 5 тыс. да 1 тыс. мэттраў. Тут рака некалькі разоў зьмяняе кірунак і ўтварае глыбокія цясьніны, як то Цясьніна Скочучага Тыгра.
Рух рачных судоў пачынаецца ад павету Шуйфу правінцыі Юньнань[2]. Бліжэй да гораду Ібінь, які разьмешчаны на ўваходзе ракі ў Сычуанскую катлавіну, рака апускаецца да вышыні 305 м, а каля гораду Чунцын вышыня ракі адносна мора складае 192 мэтры, працякаючы праз Сычуанскую катлавіну, Янцзы зьліваецца з буйнымі прытокамі Міньцзян і Цзялінцзян, якія істотна павялічваюць ейны аб’ём. На 320-кілямэтровым участку ад Чунцын да Ічану Янцзы скідае вышыню да 40 м, працякаючы па глыбокіх цясьнінах, якія вядомыя сваёй прыгажосьцю й складанасьцю навігацыі. Прабіваючыся далей праз горы Ушань, рака служыць натуральнай мяжой паміж правінцыямі Чунцын і Хубэй і ўтварае знакамітыя «Тры цясьніны» («Санься»). У гэтым раёне пабудавана найбуйнейшае ў сьвеце гідраэнэргетычнае збудаваньне «Санься».
На тэрыторыі правінцыі Хубэй Янцзы папаўняецца водамі шматлікіх азёраў, самае буйное зь якіх — Дунтын, разьмяшчаецца на мяжы правінцыяў Хунань і Хубэй. У горадзе Ухань Янцзы зьліваецца са сваім найбуйнейшым прытокам — ракой Ханьшу.
У паўночнай частцы правінцыі Цзянсу Янцзы прымае воды найбуйнейшага ў Кітаі прэснаводнага возера Поянху. Затым рака працякае праз правінцыі Аньхой і Цзянсу і, нарэшце, зьліваецца ў Усходне-Кітайскае мора каля Шанхаю. Ніжні працяг Янцзы праходзіць празь Цзянханскую раўніну й паўднёвую частку Вялікай Кітайскай раўніны, дзе рака часьцяком дзеліцца на рукавы, пры гэтым шырыня асноўнага рэчышча дасягае 2 і больш км. У раёне ўпадзеньня Янцзы фармуе маштабную дэльту плошчай каля 80 тыс. км².
Чатыры зь пяці асноўных прэснаводных азёраў Кітаю сьцякаюць у Янцзы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Янцзы ў энцыкляпэдыі Britannica (анг.)
- ^ Янцзы падаўжаюць на 28 км (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галерэя фатаздымкаў Янцзы
- Янцзы на OpenStreetMap