Эўразійская эканамічная супольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 55°46′14″ пн. ш. 37°39′52″ у. д. / 55.77056° пн. ш. 37.66444° у. д. / 55.77056; 37.66444

Эўразійская эканамічная супольнасьць
рас. Евразийское экономическое сообщество
Паштовая марка Беларусі
Дзяржавы-ўдзельніцы

     Дзяржавы-заснавальніцы

     Дзяржавы-назіральніцы

     Выбылая дзяржава

Абрэвіятура ЭўрАзЭС
Наступнік Эўразійскі эканамічны зьвяз
Дата ўтварэньня 30 траўня 2001 (18 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 1 студзеня 2015 (4 гады таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта стварэньне мытнага зьвяза
Штаб-кватэра Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Басманны раён, 1-ы Басманны зав., д. 6, зб. 4
Месцазнаходжаньне Расея
Сяброўства Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Расея і Таджыкістан
Афіцыйныя мовы расейская
Генэральны сакратар Таір Мансураў
Кіроўны орган Рада
Сайт evrazes.com

Эўразійская эканамічная супольнасьцьміжнародная арганізацыя, заснаваная 30 траўня 2001 году 5 дзяржавамі Сярэдняй Азіі ды Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Беларусьсю, для ўтварэньня мытнага зьвязу.

Узьнікла ў выніку адпаведнай Астанскай дамовы аб заснаваньні ЭўрАзЭС ад 10 кастрычніка 2000 году. Існавала да 1 студзеня 2015 году, калі яе замяніў Эўразійскі эканамічны зьвяз.

Установы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рада. Складалася з кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Зьбіраецца штогод. Ухваляла пастановы агульнай згодай. Давала даручэньні Камітэту, зьвяртаецца з запытамі да Міжпарлямэнцкай асамблеі і Суда. Абірала генэральнага сакратара.
  • Камітэт (Алматы, Казахстан; Масква, Расея). Складаўся з намесьнікаў кіраўнікоў урадаў. Зьбіраўся штоквартал. Ухваляў пастановы 2/3 галасоў (Расея мела 40 галасоў, Беларусь і Казахстан — па 15, Кыргыстан і Таджыкістан — па 7,5). Сачыў за выкананьнем каштарысу.
  • Міжпарлямэнцкая асамблея (Пецярбург, Расея). Складаўся з пасланьнікаў са складу парлямэнтаў. Зьвяртаўся з парадамі да Рады і Камітэта, з запытамі да Суда. Прызначаў склад Суда.
  • Суд (Менск, Беларусь). Судзьдзі прызначаліся на 6 год. Разглядаў спрэчкі аб выкананьні дамоваў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дамова аб заснаваньні Эўразійскай эканамічнай супольнасьці(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 чэрвеня 2000 г. Праверана 14 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]