Перайсьці да зьместу

Пал Шміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пал Шміт
вуг. Schmitt Pál
2011 г.
2011 г.
4-ы прэзыдэнт Вугоршчыны
6 жніўня 2010 — 2 красавіка 2012
Прэм’ер-міністар Віктар Орбан
Папярэднік Ласла Шоём
Наступнік Янаш Адэр
7-ы старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны
14 траўня 2010 — 5 жніўня 2010
Прэзыдэнт Ласла Шоём
Прэм’ер-міністар Віктар Орбан
Папярэднік Бела Катона
Наступнік Ласла Кёвер
Намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту
14 ліпеня 2009 — 13 траўня 2010
Папярэднік Міраслаў Оўскі
Наступнік Ласла Токеш
Амбасадар Вугоршыны ў Швайцарыі
1998 — 2002
Прэзыдэнт Арпад Гёнц (да 4 жніўня 2000 г.), Фэрэнц Мадл
Прэм’ер-міністар Віктар Орбан
Амбасадар Вугоршыны ў Гішпаніі
1993 — 1997
Прэзыдэнт Арпад Гёнц
Прэм’ер-міністар Петэр Бораш (да 15 ліпеня 1994 г.), Дзьюла Хорн (да 6 ліпеня 1998 г.), Віктар Орбан
16-ы старшыня Вугорскага алімпійскага камітэту
1989 — 2010
Папярэднік Габар Дэак
Наступнік Жолт Боркай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 траўня 1942 (82 гады)
Будапэшт, Каралеўства Вугоршчына
ПартыяВугорскі грамадзянскі зьвяз (Фідэш)
АдукацыяБудапэшцкі ўнівэрсытэт эканамічных навук (1965)
Сужэнец жонка Каталіна Макрай
Дзеці 3 дачкі: Грэта, Пэтра, Алекса
Узнагароды Вялікі крыж ордэна заслугаў (Вугоршчына)
Подпіс
Сайт schmitt.hu

Пал Шміт (нар. 13 траўня 1942 Будапэшт, цяпер Вугоршчына) — вугорскі палітык і фэхтавальнік. 4-прэзыдэнт Вугоршчыны (2010—2012), 7-ы старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны (травень-жнівень 2010 г.), намесьнік старшыні Эўрапарлямэнту (2009—2010). 16-ы старшыня Вугорскага алімпійскага камітэту (1989—2010), намесьнік старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту (1995—1999). 2-разовы алімпійскі чэмпіён у фэхтаваньні 1968 і 1972 гадоў (камандная шпага).

У 1965 г. скончыў Эканамічны ўнівэрсытэт імя Карла Маркса ў Будапэшце. Удзельнік зборнай Вугоршчыны па фэхтаваньні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён сьвету і Эўропы. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1977 годзе. У 1989 г. стаў старшынём Вугорскага алімпійскага камітэту. У 1995—1999 гадах быў намесьнікам старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту. У 1999—2007 гг. — старшыня Сусьветнага аб'яднаньня алімпійцаў(en).

У 1993—1997 гг. быў амбасадарам Вугоршчыны ў Гішпаніі, у 1998—2002 гадах — у Швайцарыі. У 2003—2007 гг. быў намесьнікам старшыні Вугорскага грамадзянскага зьвязу (Фідэш). З 20 ліпеня 2004 г. — дэпутат Эўрапарлямэнту, дзе да 13 траўня 2009 г. быў намесьнікам старшыні Камісіі культуры і адукацыі. 14 ліпеня 2009 г. пераабраўся ў Эўрапарлямэнт, дзе заняў пасаду 11-га з 14 намесьнікаў старшыні Эўрапарлямэнту і пасаду старшыні камісіі ў дачыненьнях з Харватыяй. У 2010 г. пакінуў сваю дэпутацкую пасаду.

29 чэрвеня 2010 г. Нацыянальны сход Вугоршчыны абраў яго новым прэзыдэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанэнта Андраша Балага. Заступіў на пасаду прэзыдэнта 6 жніўня 2010 году. Да канца 2010 г. падпісаў каля 100 законаў, зацьверджаных Нацыянальным сходам. 25 красавіка 2011 г. падпісаў новую Канстытуцыю Вугоршчыны, якая набыла моц 1 студзеня 2012 году. 29 сакавіка 2012 г. Рада Ўнівэрсытэту Зэмэльвайса (Будапэшт), у склад якога ў 2000 г. увайшоў Унівэрсытэт фізычнай адукацыі, пазбавіла Шміта ступені доктара навук за плягіят у 1992 г. доктарскай дысэртацыі 1987 г. баўгарскага доктара навук Мікалая Георгіева. З гэтай нагоды 2 красавіка 2012 г. Шміт падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта[1].

Жонка — былая вугорская гімнастка Каталіна Макрай (нар. 1945), срэбраная прызэрка Алімпійскіх гульняў 1964 году ў практыкаваньнях на брусах. У шлюбе мае 3 дачкі (Грэта, Пэтра і Алекса).