Перайсьці да зьместу

Унівэрсытэт Корвіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унівэрсытэт Корвіна
Budapesti Corvinus Egyetem
Унівэрсытэт Корвіна
Унівэрсытэт Корвіна
Дэвіз Scientia mea — Adiutor meus
Заснаваны 1920 (105 гадоў таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Rostoványi Zsolt
Колькасьць пэрсаналу 867
Колькасьць студэнтаў 17 879
Месцазнаходжаньне
Горад Будапэшт
Краіна Вугоршчына
Знаходзіцца ў складзе CEMS - The Global Alliance in Management Education[d], European Master of Public Administration Consortium[d], Канфэдэрацыя сховішчаў адкрытага досягу[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][4] і Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d]
Вэб-сайт Сайт унівэрсытэту

Унівэрсытэт Корвіна (Будапэшцкі ўнівэрсытэт імя Мацяша Корвіна; па-вугорску: Budapesti Corvinus Egyetem) — вышэйшая навучальная ўстанова, разьмешчаная ў Будапэшце. Унівэрсытэт найбольш вядомы сваёй спэцыялізацыяй у эканоміцы.

У 1920 годзе быў заснаваны факультэт эканомікі Вугорскага каралеўскага ўнівэрсытэту (цяперашні Унівэрсытэт імя Лоранда Этвёша), які некалькі разоў рэарганізоўваўся. З 1948 году — самастойны ўнівэрсытэт. У 1953—1990 гадах навучальная ўстанова была вядомая як Унівэрсытэт эканамічных навук імя Карла Маркса, з 1990 — Будапэшцкі ўнівэрсытэт эканамічных навук і дзяржаўнага кіраваньня. У пачатку 2000-х гг. у склад унівэрсытэту ўвайшло некалькі іншых навучальных устаноў. У 2004 годзе ўнівэрсытэт быў названы ў гонар вугорскага караля Мацея I, які насіў мянушку «Хуньядзі» (Крумкач), або па-лацінску Corvinus.

Галоўны корпус унівэрсытэту на набярэжнай Дуная ўключаны ў сьпіс аб'ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вугоршчыне.

  • Факультэт бізнэс-адміністраваньня
  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт дзяржаўнага кіраваньня
  • Факультэт сельскагаспадарчых навук
  • Факультэт харчовай прамысловасьці
  • Факультэт ляндшафтнай архітэктуры

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]