Перайсьці да зьместу

Канстытуцыя Вугоршчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстыту́цыя Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Вугоршчыны, прыняты 18 красавіка 2011 року Парлямэнтам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 року прэзыдэнтам краіны. Уступіла ў сілу 1 студзеня 2012 року.

Да 2012 року асноўным законам Вугоршчыны была канстытуцыя 1949 року, у якую, пачынаючы з 1989 року, былі ўнесеныя радыкальныя зьмены. У сакавіку 2013 року парлямэнт краіны ўхваліў шэраг паправак да канстытуцыі[1]. Гэтыя папраўкі выклікалі крытыку ўнутры краіны й за яе межамі[2].

Асноўныя палажэньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва краіны зьмяняецца з «Вугорскай рэспублікі» на Вугоршчына, хоць форма праўленьня застаецца рэспубліканская[3]. У прыватнасьці, зьмяненьне ўказвае на неабходнасьць успрыманьня краіны без акцэнтаваньня ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя вугорцы прызнаюцца роўнымі ў правах.

Канстытуцыя вызначыла шлюб як саюз асобаў супрацьлеглага полу і зрабіла аднаполы шлюб у Вугоршчыне неканстытуцыйным[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]