Міклаш Хорці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міклаш Хорці
Horthy the regent.jpg
4-ы рэгент Вугорскага каралеўства
1 сакавіка 1920 — 15 кастрычніка 1944
Папярэднік: Карай Хусар
Наступнік: тытул скасаваны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1868
Кендэрэш, Солнацкі камітат, Аўстра-Вугоршчына
Памёр: 9 лютага 1957 (88 гадоў)
Эштарыл, Партугалія
Сужэнец: Магдолна Пурглі
Дзеці: сыны: Іштван і Міклаш
дочкі: Магда і Паўла
Бацька: Іштван Хорці
Маці: Паўла Халашы
Адукацыя:
Узнагароды:

Міклаш Хорці (па-вугорску: Horthy Miklós; 18 чэрвеня 1868, Кендэрэш, Вугоршчына — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзяяч Вугоршчыны. Контар-адмірал (1918).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў вайскова-марскую акадэмію ў г. Фіюме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Вугоршчыны. У Першую сусьветную вайну камандаваў крэйсэрам, ВМФ (з 1918); у 1918 здушыў паўстаньне вайсковых маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 вайсковы міністар вугорскага ўраду ў г. Сэгед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Вугорскай Савецкай Рэспублікі. Пасьля яе падзеньня праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Вугорскага каралеўства (якое ня мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у зьнешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Нямеччыну, на баку якой Вугоршчына ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрнаваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міклаш Хорцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў