Павал Пласконны
Павал Пласконны | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 студзеня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 | Шахцёр Салігорск | 67 (5) |
2009—2010 | Шахцёр Салігорск | 23 (0) |
2010—2011 | Нёман Горадня | 36 (0) |
2012—2013 | Дынама Менск | 43 (2) |
2014 | Атыраў | 23 (0) |
2015 | Віцебск | 6 (0) |
2015 | Белшына | 10 (0) |
2016—2018 | Гарадзея | 66 (1) |
2019 | Крумкачы | 6 (0) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 4 (0) |
2004—2006 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
2006—2012 | Беларусь | 16 (1) |
Павал Сяргеевіч Пласконны (нарадзіўся 29 студзеня 1985 году, Бялынічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2006—2012 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Таксама мае грамадзянства Казахстану[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пласконны пачынаў у моладзевым складзе маскоўскага «Лякаматыва», затым быў пераведзены ў дублюючы склад. На поле ён зьявіўся толькі адзін раз: у матчы Кубка Прэм’ер-лігі з «Тарпэда-Мэталюргам». Сваю кар’еру ён працягнуў у салігорскім «Шахцёры». У пачатку 2007 году ён быў на праглядзе ў рымскім «Ляцыё». Зімой 2008 году Пласконны падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з падмаскоўнымі «Хімкі», але ў выніку апынуўся ў грэцкім «Паніёніясе», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году. З 2009 па 2010 гады быў гульцом «Шахцёру». Зь ліпеня 2010 году па сьнежань 2011 году гуляў за «Нёман». У пачатку сьнежня таго ж году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з казаскім клюбам «Атыраў»[5].
У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[6], але ўжо ў траўні пакінуў клюб[7]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[8]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[9]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «цукровымі»[10]. У сэзоне 2017 году заставаўся гульцом пачатковага складу. Сэзон 2018 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і пачаў выступаць за дубль. У студзені 2019 году, пакінуўшы «Гарадзею», выправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[11], які скончыўся беспасьпяхова. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з НФК[12], які пакінуў у траўні 2019 году[13].
У верасьні 2019 году стала вядома, што Пласконны пастанавіў сабе завяршыць футбольную кар’еру[14].
У якасьці трэнэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам зь юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля гарнякоў[15].
У лютым 2023 году стаў трэнэрам у асноўнай камандзе «Менску»[16]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[17]. У пачатку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[18].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Белшына | 10 | 0 | ||
Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pavel Plaskonnyi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pavel Plaskonny // FBref (мн.)
- ^ Павел Пласконный стал казахстанцем (рас.)
- ^ «Динамо» подписало контракт с Пласконным(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ Михаил Афанасьев, Дмитрий Пархачев и Павел Пласконный заключили контракты с «Атырау» (рас.)
- ^ Павел Пласконный заключил контракт с «Витебском» (рас.)
- ^ Павел Пласконный расторг контракт с «Витебском» (рас.)
- ^ Павел Пласконный договорился с «Белшиной» (рас.)
- ^ «Городея» подписала Пласконного и продлила контракт с Антоном Сарокой (рас.)
- ^ Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей" (рас.)
- ^ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-12 г.
- ^ Пласконный будет играть за НФК (рас.)
- ^ Пласконный покинул НФК (рас.)
- ^ Источник: Пласконный завершил карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2019-09-05 г.
- ^ Игорь Горелов: о подготовке дубля к сезону, тренерском штабе и разнице поколений (рас.) Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра»
- ^ Пласконный вошел в тренерский штаб "Минска" (рас.)
- ^ Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (рас.)
- ^ Стал известен тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Дынама» (Менск)(недаступная спасылка)
- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Бялынічах
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты