Перайсьці да зьместу

Аляндзкія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Олянд»)
Аляндзкія астравы
Landskapet Åland
Сьцяг Аляндзкіх астравоў Герб Аляндзкіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Астравы міру
Дзяржаўны гімн: «Ålänningens sång»
Месцазнаходжаньне Аляндзкіх астравоў
Афіцыйная мова швэдзкая
Сталіца Марыегамн
Найбуйнейшы горад Марыегамн
Форма кіраваньня аўтаномная правінцыя Фінляндыі
Пэтэр Лінбёк
Вівэка Эрыксан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

13 517 км²
89 %
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць

27 210
17,6/км²
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Дамэн верхняга ўзроўню .ax
Тэлефонны код +358

Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.

У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага востраву Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыегамн (па-швэдзку: Mariehamn, па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.

Аляндзкія астравы, згодна з Актам аб Самакіраваньні Аляндзкіх астравоў ад 28 сьнежня 1951 году, зьяўляюцца парлямэнцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парлямэнт (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ляндскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца зь міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных справаў і навакольнага асяродзьдзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам, прамысловасьці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ляндродам).

У XVIII стагодзьдзі праз Аляндзкія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расейска-швэдзкай вайны расейцы акупавалі астравы і далучылі іх, разам зь Фінляндыяй, да Расейскай імпэрыі.

У 1856 годзе Парыская мірная дамова надала астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца й да нашых дзён.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]