Белае возера (Гарадзенскі раён)
Выгляд
Возера
Белае возера
± Белае возера | ||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бе́лае во́зера — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Пыранкі. Знаходзіцца ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскае вобласьці, за 25 км на паўночны ўсход ад Горадні. Плошча паверхні возера 7,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 1,15 км[2].
На паўднёвым беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Азёры
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна стужкападобная, выцягнутая ў мэрыдыянальным кірунку. Схілы стромкія, вышынёй 10—15 м, парасьлі лесам, на поўдні разараныя. Дно на найбольшых глыбінях высьцілаецца сапрапэлем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Празь яго цячэ Пыранка.
Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, краснапёрка, плотка ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.