Люлеа
| Люлеа | |||||
| швэдз. Luleå | |||||
Выгляд з ратушы на цэнтар Люлеа. Зьлева — Катэдра | |||||
| |||||
| Краіна: | Швэцыя | ||||
| Ляндскап: | Нарботэн | ||||
| Лэн: | Нарботэн | ||||
| Камуна: | Люлеа | ||||
| Плошча: | 29,09 км² [1] | ||||
| Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2015) | |||||
| колькасьць: | 43 574 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1497,9 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | 0920 | ||||
| Паштовы індэкс: | 97X XX | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 65°35′1.756″ пн. ш. 22°11′29.393″ у. д. / 65.58382111° пн. ш. 22.19149806° у. д.Каардынаты: 65°35′1.756″ пн. ш. 22°11′29.393″ у. д. / 65.58382111° пн. ш. 22.19149806° у. д. | ||||
Люлеа на мапе Швэцыі Люлеа | |||||
| www.lulea.se | |||||
Люлеа (па-швэдзку: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-люле-саамску Julev, па-фінску: Luulaja) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і найпаўночнага лэну краіны — Нарботэну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 43 574 чалавекі (найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтар мэталюргіі. Месцазнаходжаньне найпаўночнейшага ў Швэцыі тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Люлеа быў заснаваны ў XIV стагодзьдзі на месцы сучаснага Гамэльстаду (даслоўна «Старога гораду»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Люлеа атрымаў гарадзкія прывілеі, аднак праз узьняцьце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэньню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Люлеа, за некалькі кілямэтраў на ўсход ад Старога. Новы Люлеа меў квадратную пляніроўку, якая, па большай частцы, захавалася й сёньня. У 1888 годзе да Люлеа была пракладзена чыгунка, якая злучыла яго зь мястэчкам Мальмбэргет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагодзьдзі горад расьце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швэцыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснаваная Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус унівэрсытэту.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люлеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) ды баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нэагатычная Катэдра (канец XIX стагодзьдзя)
- Нарботэнскі тэатар
- Музэй Нарботэну
- Гамэльстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснаваньня Люлеа, якое ўключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мод Адамс — швэдзкая акторка
- Крыстафэр Острэм — швэдзкі сьпявак
- Пэр Ледын — швэдкі хакеіст
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зеніца, Босьнія і Герцагавіна
- Трумсё, Нарвэгія
- Пуэрта Кабэсас, Нікарагуа
- Мурманск, Расея
- Кемі, Фінляндыя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Люлеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.