Перайсьці да зьместу

Намакрава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Намакрава
трансьліт. Namakrava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Сінкевіцкі
Насельніцтва: 33 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225686
СААТА: 1247854061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′3″ пн. ш. 27°12′24″ у. д. / 52.18417° пн. ш. 27.20667° у. д. / 52.18417; 27.20667Каардынаты: 52°11′3″ пн. ш. 27°12′24″ у. д. / 52.18417° пн. ш. 27.20667° у. д. / 52.18417; 27.20667
Намакрава на мапе Беларусі ±
Намакрава
Намакрава
Намакрава
Намакрава
Намакрава
Намакрава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На́макрава[1]вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сінкевіцкага сельсавету.

Першым жыхаром, хто пасяліўся тут, быў Юзік (так запісана афіцыйна) Іванавіч Адамец. Калі ў 1907 годзе Сялянскі пазямельны банк «Лахва» пачаў распрадажу зямлі, ён, дваццацівасьмігадовы хлопец, які прыехаў недзе з-за Ковелю, уладкаваўся стражнікам сьцерагчы паўднёвыя рубяжы банкаўскіх земляў, што належалі да рэалізацыі. У хуткім часе ажаніўся на лахаўчанцы Ксені Юльеўне Дземідовіч. Летам 1908 году на ўласныя грошы купіў 229-ы квартал (22,29 дзесяціны) зямлі, які аформіў на жонку Ксеню Юльеўну, і яшчэ, узяўшы ў банку «Лахва» грошай у растэрміноўку, купіў 228-ы квартал (19,68 дзесяціны), аформіўшы на сябе[2].

Была збудавана хата з гаспадарчымі будовамі, распрацавана зямля пад поле. Але падзолістыя глебы, даволі бедныя на арганічныя рэчывы, давалі нізкі ўраджай, і таму ў 1912 годзе Адамец прадаў 228-ы квартал жыхару Дрэбску Стэфану Іванавічу Мардухаю.

Асабліва ажылі гэтыя мясьціны ў 1920-х гадах. На землях Мардухая былі выяўлены вялікія залежы гліны. Жыд-прадпрымальнік Нырацкі, узяўшы ў Мардухая ў арэнду ладны кавалак зямлі, дзе была гліна, пабудаваў цагельню. Цэгла выпускалася высокай якасьці, а таму карысталася попытам у Давыд-Гарадку, Лунінцы, Пінску і ў Польшчы. Нырацкі арганізаваў пагрузачныя пляцы: адзін — за 3 км ад Намакрава ля Прыпяці (прычал Крупа), адкуль транспарціроўка ішла баржамі, а другі — на станцыі ў Сінкевічах, і цэгла вывозілася цягнікамі. Рабочы калектыў цагельні быў невялікі. Заробкі добрыя. І лахаўчане ды мокраўцы, што працавалі тут, у хуткім часе купілі зямлю, пабудавалі хаты. Вырасла невялікая вёсачка.

Нырацкі арганізаваў рыбалавецкую брыгаду, ды к таму ж дапамог Адамцам стварыць свой рыбгас, дзе вырошчваліся карпы, а Мардухаям — завесьці пасеку і бортню. Усе гэтыя промыслы давалі значны даход як гаспадарам, так і прадпрымальніку.

  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 15 двароў, 58 жыхароў; 1946 год — 22 двары, 62 жыхары; 1999 год — 77 жыхароў, 30 двароў
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 63 жыхары, 25 двароў; 2009 год — 33 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 200
  2. ^ Матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 7 снежня 2002 г., Лунінецкі сшытак № 2