Гёрліц
| Гёрліц ням. Görlitz | |||||
| Населены пункт | |||||
Выгляд з боку Польшчы на мост цераз Одэр і царкву Сьв. Пятра й Паўла | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Саксонія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Обэрбургамістар | Актавіян Урзу[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 67,52 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 201 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°09′ пн. ш. 14°59′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 55 255 чал. (2015) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 03581 | ||||
| Паштовы індэкс | 02826 | ||||
| Нумарны знак | GR, LÖB, NOL, NY, WSW, ZI | ||||
| Сайт | goerlitz.de | ||||
| Гёрліц на мапе Нямеччыны Гёрліц | |||||
Гёрліц (па-нямецку: Görlitz, па-верхнелужыцку: Zhorjelc, па-польску: Zgorzelec) — горад на ўсходзе Нямеччыны, на ўсходзе зямлі Саксоніі, на граніцы з Польшчай. Найбуйнейшы горад гістарычнага рэгіёну Обэрляўзыцу (Верхняя Лужыца). Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 55 255 чалавек.
Гістарычная частка гораду, якая лічыцца найбуйнейшай у Нямеччыне, налічвае каля 4000 помнікаў архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У IV—V стагодзьдзях тэрыторыю сучаснага Гёрліцу насялялі германскія плямёны, якіх у VII—VIII стагодзьдзях зьмянілі славянскія. Упершыню Гёрліц згадваецца ў 1071 годзе. У 1303 годзе ён атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1635 годзе ўвайшоў у склад курфюрства Саксонія, у 1816 — у склад прускай правінцыі Сылезыі. У 1945 годзе быў падзелены паміж Нямеччынай і Польшчай (Згожэлец).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычны цэнтар гораду, са шматлікімі помнікамі архітэктуры ў стылях позьняй готыкі, рэнэсансу й барока
- Будынак Вайдгаўс (1131 год)
- г. зв. Біблейскі дом (Biblisches Haus, 1572 год), дэкараваны ілюстрацыямі зь Бібліі
- Ратуша (1369 год)
- Царква Сьв. Мікалая (1100)
- Царква Сьв. Пятра й Паўла (XV ст.)
- Обэрляўзыцкая навуковая бібліятэка
- Музэй Сылезыі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Якаб Бёмэ — нямецкі хрысьціянскі містык
- Міхаэль Баляк — нямецкі футбаліст
- Енс Ерэміс — нямецкі футбаліст