Міхаэль Баляк
Міхаэль Баляк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1976[1][2][3][…] (48 гадоў) Гёрліц, НДР | |
Рост | 189 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1983—1995 | Кемніцэр | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1995—1997 1995—1997 1997—1999 1999—2002 2002—2006 2006—2010 2010—2012 |
Кемніцэр-2 Кемніцэр Кайзэрсьляўтэрн Баер Левэркузэн Баварыя Мюнхэн Чэлсі Баер Левэркузэн |
18 (3) 49 (10) 46 (4) 79 (27) 107 (44) 105 (17) 35 (2) |
Зборныя | ||
1999— | Нямеччына | 98 (42) |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Футбол | ||
Чэмпіянаты сьвету | ||
Срэбра | Карэя/Японія-2002 | |
Бронза | Нямеччына-2006 | |
Кубкі Канфэдэрацыяў | ||
Бронза | Нямеччына-2005 |
Міхаэ́ль Ба́ляк (па-нямецку: Michael Ballack; нарадзіўся 26 верасьня 1976 году ў горадзе Гёрліц, былая НДР) — былы нямецкі футбаліст, паўабаронца й капітан зборнай Нямеччыны. Вядомы выступамі за клюбы «Баер», «Баварыю», «Чэлсі». Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лёнданскім «Чэлсі».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Нямеччыны: 1998, 2003, 2005, 2006
- Фіналіст Чэмпіянату сьвету 2002 году
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2002
- Гулец году Нямеччыны: 2002, 2003, 2005
- Паўабаронца году УЭФА: 2002
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2003, 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007
- Уладальнік Кубка Ангельскай лігі: 2007
- Віцэ-чэмпіён сьвету 2002 году.
- Трэці прызёр Чэмпіянату сьвету 2006 году.
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баляк вядомы як рознабаковы гулец з выдатнай фізычнай падрыхтоўкай. Ён аднолькава добра ўдзельнічае ў нападзеньні й абароне, можа гуляць на любой пазыцыі ў цэнтры поля. Абедзьве яго нагі — працоўныя, г. зн., ён аднолькава добра праводзіць удары й левай, і правай нагой. З 2004 году зьяўляецца капітанам нямецкай зборнай. Першы самавіты клюб у кар’еры — «Кайзэрсьляўтэн». Тагачасны трэнэр «чырвоных д’яблаў» Ота Рэхагель выкарыстаў маладога футбаліста ў ролі джокера, закрываючы ім праблемныя пазыцыі ў сярэдзіне поля. У адным матчы Міхаэль мог гуляць дыспэтчара, у наступным — пераўвасабляцца ў цьвёрдага апорніка. Іншы раз і зусім ссоўваўся на фланг. А ў сэзоне 2001/2002 гадоў ужо за «Баер» забіў 17 мячоў. Атрымаўшы вялікую волю дзеяньняў, Баляк прапанаваў уласнае амплюа зоркі-шматстаночніка.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступы за клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Ліга | Кубак | Кубак Лігі | Эўракубкі | Усяго | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | ||
Чэлсі | 06—07 | ||||||||||
Усяго | |||||||||||
Баварыя Мюнхэн |
05—06 | 26 | 14 | 5 | 1 | - | - | 6 | 1 | 37 | 16 |
04—05 | 27 | 13 | 4 | 3 | - | - | 9 | 2 | 40 | 18 | |
03—04 | 28 | 7 | 3 | 2 | - | - | 8 | 0 | 39 | 9 | |
02—03 | 26 | 10 | 5 | 4 | - | - | 7 | 1 | 38 | 15 | |
Усяго | 107 | 44 | 17 | 10 | — | — | 30 | 4 | 153 | 57 | |
Баер Левэркузэн |
01—02 | 29 | 17 | 4 | 0 | - | - | 15 | 6 | 48 | 23 |
00—01 | 27 | 7 | 2 | 0 | - | - | 5 | 1 | 34 | 8 | |
99—00 | 23 | 3 | 0 | 0 | - | - | 2 | 2 | 25 | 5 | |
Усяго | 79 | 27 | 6 | 0 | — | — | 22 | 9 | 107 | 36 | |
Кайзэрсьляўтэрн | 98—99 | 30 | 4 | 2 | 0 | - | - | 5 | 0 | 37 | 4 |
97—98 | 16 | 0 | 2 | 0 | - | - | 0 | 0 | 18 | 0 | |
Усяго | 46 | 4 | 4 | 0 | — | — | 5 | 0 | 55 | 4 | |
Разам за кар’еру | 232 | 75 | 27 | 10 | 57 | 13 | 316 | 98 |
Выступы за зборную
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда | Год | Таварыскія | Афіцыйныя | Усяго | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | Гульняў | Галоў | ||
Нямеччына | 2006 | 4 | 2 | 5 | 0 | 9 | 2 |
2005 | 7 | 3 | 4 | 4 | 11 | 7 | |
2004 | 10 | 7 | 3 | 1 | 13 | 8 | |
2003 | 1 | 0 | 4 | 2 | 5 | 2 | |
2002 | 3 | 1 | 8 | 5 | 11 | 6 | |
2001 | 2 | 0 | 7 | 6 | 9 | 6 | |
2000 | 5 | 0 | 4 | 0 | 9 | 0 | |
1999 | 1 | 0 | 2 | 0 | 3 | 0 | |
Усяго | 31 | 13 | 33 | 18 | 70 | 31 |
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыве ў грамадзянскім шлюбе са сваёй даўняй сяброўкай Сымонай Лямбэ, зь якой сумесна выхоўвае траіх дзяцей — Люіс (нарадзіўся 16 жніўня 2001), Эміліё (19 верасьня 2002) і Ёрдзі (17 сакавіка 2005).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаэль Баляк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў