Кірыл Руды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кірыл Руды
6-ы Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
12 ліпеня 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Віктар Бура
Эканамічны памочнік прэзыдэнта Беларусі
10 чэрвеня 2013 — 12 ліпеня 2016
Прэзыдэнт: А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: А. Кабякоў, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Пётар Пракаповіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1978(1978)
Менск, СССР
Сужэнец: Алена Рудая
Бацька: Валянцін Руды
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (2000)

Кірыл Валянцінавіч Руды (нар. 1978 г.) — эканаміст і дыплямат Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (2011). З 12 ліпеня 2016 г. 6-ы амбасадар Беларусі ў Кітаі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1995 г. скончыў Бараўлянскую гімназію (Менскі раён, Беларусь)[1]. У верасьні 1995 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (БДЭУ), які скончыў у чэрвені 2000 году. У 2001 г., у 23 гады, абараніўся кандыдацкую дысэртацыю «Мэханізм выбару рэжыму абменнага курсу» пад навуковым кіраўніцтвам прарэктара БДЭУ Мікалая Зайца. Апанэнтам пры абароне выступіў 2-і старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч (1991—1995)[2]. У 2002—2007 гадах працаваў намесьнікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. У 2004 г., у 26 гадоў, стаўся наймаладзейшым стыпэндыятам адукацыйнай праграмы Фулбрайта(en), што з 1946 г. фінансуецца Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША. У рамках праграмы стажыраваўся 4 месяцы ў Чыкагскім унівэрсытэце (штат Іліной, ЗША), дзе правёў дасьледаваньне па «пляне фінансавай стабілізацыі ў краінах СНД»[3]. За 2003—2007 гг. выдаў па-расейску 6 падручнікаў[4]. За 2003—2010 гг. выдаў па-расейску 53 артыкулы[5]. У 2007—2012 гадах займаў пасаду дарадцы па гандлёва-эканамічных пытаньнях амбасады Беларусі ў Кітаі[6].

28 красавіка 2011 г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Зьнешнеэканамічная раўнавага і фінансавыя мэханізмы яе фармаваньня ў краінах з транзітыўнай эканомікай»[7] пры навуковым кансультаваньні рэктара БДЭУ Ўладзімера Шымава, які ў 1996—2002 гг. займаў пасаду міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Затым працаваў намесьнікам кіраўніка беларуска-кітайскага ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс». 10 чэрвеня 2013 г. атрымаў прызначэньне эканамічным памочнікам А.Лукашэнкі[8] і адначасна ўзначаліў галоўную эканамічную ўправу Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2016 г. у якасьці складальніка і навуковага рэдактара выдаў кнігу «Фінансавая дыета»[9], якую 12 лютага 2016 г. прэзэнтаваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску[10]. У кнігу ўвайшлі артыкулы 20 эканамістаў з 7 дасьледчых установаў 4 краінаў: Арызонскі дзяржаўны ўнівэрсытэт(en) (Тэмпі, штат Арызона, ЗША), БДЭУ, Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (БЭДАЦ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11б), Інстытут прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту (ІПМ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11в), Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны інстытут эканамічных і сацыяльных дасьледаваньняў(en) (НІЭСД; Лёндан, Ангельшчына) і Нямецкая эканамічная група. 17 красавіка 2016 г. кнігу «Фінансавая дыета» (178 с., 500 ас.) прадставілі ў Вашынгтоне (ЗША) на пасяджэньнях радаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку у перакладзе на ангельскую мову[11]. 30 траўня 2016 г. Праграма разьвіцьця ААН прадставіла ангельскамоўны пераклад кнігі ў Менску[12].

12 ліпеня 2016 году атрымаў новае прызначэньне амбасадарам Беларусі ў Кітаі[13].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Знакамітыя выпускнікі(рас.) // Аддзел адукацыі, спорту і турызму Менскага райвыканкама, 1 верасьня 2015 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Зьміцер Панкавец. Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі // Наша ніва : газэта. — 12 чэрвеня 2013. — № 22 (811). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
  3. ^ Руды Кірыл // Цэнтар Астрагорскага, 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Руды, Кірыл Валянцінавіч(рас.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі, 2013 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Руды, Кірыл(рас.) // Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2010 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  6. ^ Зьміцер Заяц. Памочнік прэзыдэнта Беларусі Кірыл Руды зьязджае працаваць паслом у Кітай // БелаПАН, 30 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 30 чэрвеня 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  7. ^ Руды, Кірыл Валянцінавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  8. ^ Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 10 чэрвеня 2013 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  9. ^ Вольга Мядзьведзева. Рацыянальнае харчаваньне для беларускай эканомікі // Зьвязда : газэта. — 2 лютага 2016. — № 19 (28129). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». У Менску прэзэнтавалі кнігу «Фінансавая дыета» // Белтэлерадыёкампанія, 13 лютага 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  11. ^ Кіраўніцтва Сусьветнага банка плянуе наведаць Беларусь у бліжэйшы час // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 красавіка 2016 г. Архіўная копія ад 18 красавіка 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  12. ^ ПРААН правяла прэзэнтацыю англамоўнай вэрсіі кнігі «Фінансавая дыета» // БелТА, 31 траўня 2016 г. Архіўная копія ад 31 траўня 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  13. ^ БелТА. Прэзыдэнт: адносіны Беларусі і Кітая трэба вывесьці на новую арбіту // Газэта «Зьвязда», 12 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 12 ліпеня 2016 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]