Астраном Капэрнік або размова з Богам
Астраном Капэрнік або размова з Богам | |
Польская мова: Astronom Kopernik, czyli rozmowa z Bogiem | |
Мастак | Ян Матэйка |
---|---|
Год | 1873 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 225 × 315 |
Месцазнаходжаньне | Музэй Ягелонскага ўнівэрсытэту, Кракаў |
Астраном Капэрнік або размова з Богам (па-польску: Astronom Kopernik, czyli rozmowa z Bogiem) — алейная карціна польскага мастака Яна Матэйкі, на якой намаляваны Мікалай Капэрнік, які назірае за небам са сваёй прыватнай вежы на катэдральным пагорку ў Фромбарку. Карціна знаходзіцца ў калекцыі Ягелонскага ўнівэрсытэту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нагодай для напісаньня карціны стала 400-годдзе з дня нараджэньня астранома ў 1873 годзе. Падрыхтоўчую працу Матэйка вёў з 1871 году, спачатку навучаўся ў Ягелонскай бібліятэцы і Археалягічным кабінэце Ягелонскага ўнівэрсытэту. На гэтым этапе былі створаны два алейныя эцюды: адзін знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музэю ў Кракаве, а другі — у калекцыі Барбары Пясецкай-Джонсан у Прынстане, ЗША. Эскіз са збору Нацыянальнага музэю быў намаляваны на кардоне памерам 415 × 520 мм[1].
Карціну мастак пачаў пісаць летам 1872 году і скончыў у наступным годзе. Для карціны пазаваў нават Генрык Левіту, варшаўскі лекар і натураліст, малодшы брат Караля Левіты[1], змоўшчыка, які трагічна загінуў у 1841 годзе.
Прэзэнтацыя карціны адбылася 19 лютага 1873 году ў зале гарадзкой рады. У першы дзень прагляд быў бясплатным, на наступны дзень толькі школьнікі мелі права на бясплатны квіток. З 21 па 25 лютага ўваход быў платным, а атрыманыя грошы Матэйка выкарыстоўваў для арганізацыі мастацкіх выстаў[2].
21 сакавіка штодзённая газэта «Czas», якая выдавалася ў Кракаве, паведаміла пра намер набыць карціну і перадаць яе ў дар Акадэміі мастацтваў і навук. Купляй павінен быў займацца Пётар Машынскі, а Матэйка ацаніў карціну ў 12 000 гульдэнаў. Празь дзень ён абвясьціў, што карціна будзе перададзена Ягелонскаму ўнівэрсытэту "ў гонар самага вядомага студэнта.
У сакавіку 1873 году карціна была вывезена за граніцу, у Варшаву, дзе дэманстравалася ў галерэі Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў. Сродкі ад продажу квіткоў у суме 1313 рублёў былі накіраваны на мастацкія стыпэндыі. Прэзэнтацыя карціны завяршылася 8 красавіка пасьля тэлеграмы Матэйкі аб адпраўцы карціны на выставу ў Вену. Там карціна дэманстравалася на агульнай выставе, якая доўжылася з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Зоф’я Солтыс, «Kopernik Matejki», Rocznik Krakowski, 1972 №XLIII с.132-142
- ^ Kronika miejscowa i zagraniczna, Czas, 1873-02-15 №38 с.2 }}
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Janina Mazurkiewicz: Jan Matejko — astronom Kopernik czyli Rozmowa z Bogiem: wystawa z okazji 522 rocznicy urodzin Mikołaja Kopernika, Ratusz Staromiejski, 17 II-17 III 1995, Торунь (Kujawsko-Pomorska Biblioteka Cyfrowa)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Astronom Kopernik, czyli rozmowa z Bogiem фільм Музэю Ягелонскага ўнівэрсытэту, 2021