Разумнік Ўіл Гантынг
| Разумнік Ўіл Гантынг | |
| Good Will Hunting | |
| Жанр | фільм пра каханьне[1], фільм пра сталеньне[d] і драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Гас ван Сэнт |
| Сцэнарыст | Мэт Дэйман, Бэн Афлек |
| Прадусар | Лоўрэнз Бэндэр |
| У ролях | Робін Ўільямз, Мэт Дэйман, Бэн Афлек, Стэлян Скарсгард, Міні Драйвэр, Кейсі Афлек |
| Кампазытар | Дэні Эльфман, Эліёт Сьміт |
| Апэратар | Жан-Іў Эскаф’е |
| Мантаж | П’етра Скалія[d] |
| Вытворчасьць | A Band Apart, Lawrence Bender Productions |
| Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d] |
| Дата выхаду | 1997 |
| Працягласьць | 126 хвілінаў |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | $ 10 мільёнаў |
| Прыбытак | каля $ 226 мільёнаў |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Разумнік Ўіл Гантынг» (па-ангельску: Good Will Hunting) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Гасам ван Сэнтам ў 1997 годзе, драма. Фільм прысьвечаны памяці Алена Гінзбэрга й Ўільяма Бэроўза. Фільм уваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў па вэрсіі IMDB.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ўіл Гантынг (Мэт Дэйман) — хлопец з геніяльным інтэлектам, які дазваляе яму рабіць адкрыцьці ў найноўшых абласьцях матэматыкі, і эйдэтычнай памяцьцю, пры дапамозе якой яму зь лёгкасьцю атрымоўваецца назапашваць энцыкляпэдычныя веды. Але сам носьбіт гэтых талентаў мала надае ім значэньня: так, працуе ён простым прыбіральшчыкам у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, а пражывае — адзін у бедна абстаўленым доме ў заняпалых ваколіцах паўднёвага раёну Бостана. Зьяўляючыся хлопцам, што не атрымаў добрага выхаваньня, ён падсьвядома абвінавачвае сябе ў сваім няшчасным жыцьцёвым старце і ператварае гэтую схаваную нянавісьць да сябе ў форму самасабатажу як на сваёй прафэсійнай ніве, так і ў эмацыйным пляне.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэт Дэйман — Ўіл Гантынг
- Робін Ўільямз — Шон Мэгўайр
- Бэн Афлек — Чакі Сэліван
- Стэлян Скарсгард — Джэральд Ламбо
- Міні Драйвэр — Скайлер
- Кейсі Афлек — Морган О’Мэйлі
- Коўл Гаўзэр — Білі МакБрайд
- Джон Майтан — Том
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Оскар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Найлепшы актор другога пляну (Робін Ўільямз)
- Найлепшы арыгінальны сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
Бэрлінскі кінафэстываль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Срэбраны мядзьведзь за выбітны ўнёсак (Мэт Дэйман)
Прэмія European Film Awards
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Выбітны эўрапейскі ўнёсак у сусьветны кінэматограф (Стэлян Скарсгард)
Залаты Глёбус
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лепшы сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
National Board of Review
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Асаблівы ўнёсак у кінэматограф (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Разумнік Ўіл Гантынг на сайце Internet Movie Database (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |