Мэталюрг Жлобін
| Мэталюрг | |
| Заснаваны | 2006 |
|---|---|
| Адкуль | Жлобін, Беларусь |
| Пляцоўка | Лядовы палац «Мэталюрг» Зьмяшчальнасьць: 2018 |
| Фарм-клюб | Белсталь |
| Дырэктар | Андрэй Паўловіч |
| Чэмпіянат | Экстраліга |
| | |
| metallurg.zhlobin.by (рас.) | |
«Мэталю́рг» — беларускі хакейны клюб з Жлобіну, выступае ў Беларускай экстралізе. Трохразовы чэмпіён Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першае зьяўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая каманда была ўтвораная за савецкім часам ў 1985 годзе. Жлобінская дружына брала ўдзел у другім дывізіёне чэмпіянату БССР. Празь некаторы час каманда атрымала назва «Белсталь», а таксама прабілася ў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР. Па здабыцьці незалежнасьці Беларусі клюб спачатку гуляў на аматарскім узроўні, дзе здабыў перамогу, прасунуўшыся ў найвышэйшую лігу. Дэбют у айчынным першынстве адбыўся ў сэзоне 1994—1995 гадоў. «Белсталь» заняла чацьверты радок, апярэдзіўшы менскія «Тарпэда» і «Юнацтва». У наступны сэзон жлобінцы таксама былі чацьвертымі, але толькі чатыры каманды бралі ўдзел у чэмпіянаце. У той жа сэзон каманда досыць удала гуляла ў навастворанай Усходне-эўрапейскай хакейнай лізе, дзе паводле першага этапу спынілася на трэцім радку, але ў розыгрышы мэдалёў апусьцілася на чацьвертае месца, прапусьціўшы наперад рыскі «Юніярс». Пасьля сэзону каманда спыніла сваё існаваньне.
Перараджэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
29 траўня 2006 году клюб быў утвораны нанова пад назовам «Мэталюрг». 5 жніўня 2006 году каманда правяла свой першы афіцыйны матч супраць «Віцебску» ў Кубку Беларусі. Сустрэча скончылася на карысьць жлобінцаў 2:3. Ачоліў калектыў трэнэр Яўген Лебедзеў. Амаль палову дэбютнага сэзону ў Экстралізе жлобінцы гулялі ў Гомлі, бо хатні лядовы палац яшчэ ня быў дабудаваны[1]. Першую гульню каманда з Гомельскай вобласьці згуляла дома 8 студзеня 2007 году супраць «Віцебску»[1]. «Мэталюрг» заняў восьмы радок у рэгулярных сэзоне, але саступіў «Кераміну» ў чвэрцьфінале плэй-оф. Сапраўднымі зоркамі таго сэзону сталі браты Павал і Аляксей Волчакі, якія ўдвох зарабілі 70 пунктаў. Улетку жлобінцы значна падмацаваліся адразу трыма латыскімі хакеістамі. Гэтак зь «Юнацтва» перайшоў Мікеліс Рэдліхс, з расейскага «Хіміку» далучыўся Аляксейс Шыракаўс, а славацкі «Попрад» зьмяніў на «Мэталюрг» Мартыньш Цыпуліс. Зь менскага «Дынама» ў Жлобін пераехаў абаронца Андрэй Башко. Падчас сэзону працоўную ўгоду з каманда склаў Аляксей Круцікаў. У выніку жлобінцы скончылі рэгулярны сэзон на пятым месцы, але ў чвэрцьфінале саступілі ў сэрыі «Віцебску». Пасьля сэзону лідэры сышлі з каманды, але застаўся Круцікаў. Зь менскага «Дынама» да каманды далучыўся Мікіта Восіпаў. Жлобінцы занялі трэці радок у рэгулярным сэзоне і, нарэшце, пераадолелі чвэрцьфінал плэй-оф пасьля перамогі ў «Кераміна». Паўфінал склаўся для клюбу няўдала, «Гомель» выгуляў у сэрыі зь лікам 3:0.
У 2010 годзе пачаўся залаты час «Мэталюргу». Каманда прасунулася ў фінал Кубка Беларусі 2010 году. Яшчэ тройчы запар жлобінцы траплялі ў фінал, здабыўшы тытул толькі аднойчы ў 2011 годзе. Гэтыя тры гады «мэталюргі» кожным разам зьяўляліся на п’едыстале. Спачатку здабыўшы срэбра, а праз год у 2012 годзе залатыя мэдалі. У рангу чэмпіёнаў «Мэталюрг» здабыў срэбра, прагуляўшы ў фінале «Нёману», які ў папярэдні сэзон быў срэбным прызэрам. У студзені 2013 году жлобінцы бралі ўдзел фінальным этапе Кантынэнтальнага кубку, дзе здабылі срэбра, прапусьціўшы наперад украінскі «Данбас» з КХЛ[2]. Аднымі з найлепшымі гульцамі таго часу былі брамнік Дзьмітры Мільчакоў, які пазьней далучыўся да менскага «Дынама» з КХЛ[3], расейскі абаронца Андрэй Сьпірыдонаў, беларускі нападнік Кірыл Брыкун. Галоўным трэнэрам калектыву быў бацька памянёнага абаронцы Васіль Сьпірыдонаў.
Заняпад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Усё скончылася тым, што ў «Мэталюргу» былі складанасьці зь фінансамі[4]. Рубам ставілася пытаньне наконт існаваньня каманды[5][6][7]. «Мэталюрг» выратаваўся і кіраўніцтва склала пагадненьне зь менскім «Дынама», стаўшы фарм-клюбам «зуброў». Тым ня менш вынікі пагоршыліся. Клюб усё ж такі быў сярод лідэраў Экстралігі, але вышэй за чвэрцьфінал не падымалася. Выключэньнем быў толькі першы сэзон па сыходзе лідэраў каманды. У лістападзе 2014 годзе галоўны трэнэр Павал Зуброў увайшоў у штаб расейскай «Сібіры»[8]. Новым трэнэрам быў прызначаны Аляксей Аляксееў[9]. У красавіку 2015 году ачоліў каманду Андрэй Калесьнікаў, які раней кіраваў фарм-клюбам «Мэталюрг-2»[10]. Беларускі трэнэр працаваў з «сталяварамі» да сакавіка 2018 году[11]. Але ягоны наступнік Аляксандар Палішчук не затрымаўся на пасадзе, а пасьля каманду падхапіў у верасьні 2018 году Аляксандар Гаўрылёнак. Праз год Гаўрылёнак быў пераведзены на працу ў другую каманду, а галоўную дружыну ачоліў Эдуард Валівулін. На Кубак Беларусі 2019 году «Мэталюрг» ня быў дапушчаны праз наяўнасьць неаплачанай запазычанасьці як хакеістам, гэтак і нацыянальнай фэдэрацыі[12]. Напрыканцы жніўня кіраўніцтва паведаміла пра ліквідацыю ўсіх даўгоў[13], дзякуючы чаму быў дапушчаны да ўдзелу ў Экстралізе.
Новыя посьпехі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Перад сэзонам 2020—2021 гадоў «Мэталюрг» зноў зьмяніў галоўнага трэнэра. Таксама да клюбу далучыліся дасьведчаныя гульцы, як то Сяргей Топаль, Аляксандар Яронаў і Аляксей Яфіменка. Вярнуўся і брамнік Мільчакоў, які некалі здабываў залатыя мэдалі з жлобінцамі[14]. Да шэрагу «воўкаў» перайшоў малады пэсрпэктыўны гулец Віталь Пінчук[15]. Нападнік клюбу Аляксей Міхноў прагназаваў клюбу месца ў тройцы найлепшых[16]. Клюб на доўгі час замацаваўся на чацьвертым месцы, але потым апусьціўся на шостую пазыцыі, фінішаваўшы ў выніку пятым у рэгулярным сэзоне. У плэй-оф «Мэталюрг» перагуляў «Дынама-Маладэчна», а потым у зацятай барацьбе зь лікам 4:3 у сэрыі прагуляла «Юнацтву» ў паўфінале. Па сэзоне жлобінцы зладзілі моцную трансфэрную кампанію, прыдбаўшы абаронцу «Лякаматыву» Алега Гарошка, аднаго з найлепшых нападнікаў Арцёма Кіслага, а таксама расейцаў з УХЛ Аляксандра Цімірова, Аляксандра Самойлава, Даніла Мокрушава ды з МХЛ Паўла Купчыхіна. Галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны спэцыяліст Дзьмітры Краўчанка[17]. «Мэталюрг» хутка ўвайшоў у групу лідэраў і да сканчэньня першага этапу рэгулярнага сэзону рухаўся на лідуючых пазыцыях. Клюб скончыў рэгулярны сэзон на другім радку, а расейцы Міхноў і Ціміроў ачолілі сьпіс найлепшых бамбардзіраў лігі. «Мэталюрг» безь перашкодаў выбіў у чвэрцьфінале плэй-оф «Дынама-Маладэчна». У паўфінале ў зацятай барацьбе «воўкі» пераадолілі супраціў «Шахцёра», у апошнім сёмым матчы сэрыі выгуляўшы зь лікам 5:0[18]. У фінале ў такой жа зацятай барацьбе «Мэталюрг» перамог «Юнацтва» і ў другі раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2022 году з клюбу сышоў шэраг лідэраў, але засталіся Міхноў і Самойлаў. Да складу далучыліся беларусы Сяргей Касьціцын і Сяргей Багалейша, а таксама расейцы уладальнік Кубка Гагарына Міхаіл Анісін, Яраслаў Сергіеўскі і Ігар Вугольнікаў. Рэгулярны сэзон атрымаўся не такім пасьпяховы як папярэдні, але плэй-оф быў удалым. Перагуляўшы «Гомель» і «Шахцёр», «Мэталюрг» у фінале ў працяглай сэрыі выгуляў «Нёман».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 1 лютага 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 20 | Аляксандар Асіпкоў |
1997 | 28 | Даніла Ісаенка | 2005 | ||
| 30 | Сяргей Бальшакоў |
1996 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 4 | Ягор Залітаў | 1998 | 5 | Андрэй Герашчанка | 1995 | ||
| 9 | Вячаслаў Грамовіч | 2003 | 23 | Уладзімер Ермянкоў |
2000 | ||
| 61 | Уладзіслаў Навумаў | 2004 | 86 | Арцём Валчанкоў | 2001 | ||
| 89 | Дзьмітры Корабаў |
1989 | 90 | Канстанцін Бобрык | 2005 | ||
| 98 | Уладзіслаў Сакалоўскі | 1998 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 10 | Аляксандар Ціміроў |
1994 | 11 | Міхаіл Стэфановіч |
1989 | ||
| 17 | Юры Верамеенка | 2002 | 18 | Расьціслаў Будзілоўскі | 2006 | ||
| 22 | Віктар Боўбель |
1998 | 26 | Аляксандар Шаўчэнка | 1997 | ||
| 34 | Дзьмітры Тукач | 2005 | 44 | Ігар Казячы |
1998 | ||
| 46 | Ільля Шурынаў | 2003 | 47 | Ільля Спат |
2002 | ||
| 66 | Максім Ускоў | 1998 | 71 | Сяргей Бейзак | 2003 | ||
| 74 | Раман Кузьняцоў | 2005 | 76 | Цімур Літвінаў | 2005 | ||
| 81 | Ільля Іваноў | 2005 | |||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 15 лет назад в ледовом дворце «Металлург» прошел первый официальный матч: «волки» обыграли «Витебск». Беларусі хакей.
- ↑ Василий Спиридонов: Мы получили неоценимый опыт на КК. Беларускі хакей.
- ↑ История. БФХ.
- ↑ Дмитрий Цыкунов: Смысла удерживать легионеров в Жлобине нет. Беларускі хакей.
- ↑ Дмитрий Цыкунов: «Металлург» не должен прекратить существование, он важен для Жлобина. Беларускі хакей
- ↑ ОЧБ: На помощь «Металлургу» должны прийти два предприятия. Беларускі хакей.
- ↑ Дмитрий Цыкунов: Непонятно, будет ли вообще финансирование на будущий сезон. Беларускі хакей.
- ↑ КХЛ: Наставник жлобинского «Металлурга» официально вошел в тренерский штаб «Сибири». Беларускі хакей.
- ↑ Алексей Алексеев: Полного осознания, что я стал главным тренером, пока не пришло. Беларускі хакей.
- ↑ ЧБ: «Металлург» возглавит белорусский тренер. Беларусі хакей.
- ↑ ЧБ: Главный тренер «Металлурга» покидает свой пост. Беларускі хакей.
- ↑ Жлобинский «Металлург» не допущен к старту в Кубке Салея-2019. БФХ.
- ↑ Жлобинский «Металлург» погасил долги перед игроками. Беларусі хакей.
- ↑ Вратарь сборной Беларуси перешёл в «Металлург». Беларусі хакей.
- ↑ Два талантливых белорусских форварда подписали контракты с «Металлургом». Беларусі хакей.
- ↑ Алексей Михнов: «Металлург» должен быть в тройке. Беларускі хакей.
- ↑ Дмитрий Кравченко о назначении в «Металлург» и изменениях состава. Беларускі хакей.
- ↑ «Металлург» в седьмом матче разгромил «Шахтер» и вышел в финал плей-офф Экстралиги. Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
| ||||||||||||||