Авіятар Баранавічы
| Авіятар | |
| Заснаваны | 2018 |
|---|---|
| Адкуль | Баранавічы, Беларусь |
| Пляцоўка | Баранавіцкі лядовы палац спорту Зьмяшчальнасьць: 2100 |
| Дырэктар | Аляксей Крывапуст |
| hcbaranovichi.by | |
«Авіятар» — беларускі хакейны клюб з Баранавічаў, які выступае ў беларускай Экстралізе. Свае хатнія матчы ладзіць у Баранавіцкім лядовым палацу спорту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лядовы палац Баранавічах зьявіўся ў 2009 годзе, але мясцовая каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Беларусі толькі ў сэзоне 2018—2019 гадоў. Пры гэтым на той час Экстраліга падзялялася на дывізіёны А і Б. Баранавіцкі клюб тры сэзоны браў удзел у розыгрышы дывізіёну Б. Пасьля чарговай рэарганізацыі лігі «Авіятар» пачаў спаборнічаць у моладзевым чэмпіянаце краіны. У сэзоне 2024—2025 гадоў клюб дэбютаваў у Экстралізе, якая была пашырыная баранавіцкім клюбам і расейскім «Славуцічам». Пры гэтым перад пачаткам сэзону ў жніўні паведамлялася, што клюб мае пэўныя фінансавыя цяжкасьці[1].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 1 лютага 2026 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Авиатор» испытывает финансовые трудности. Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
| ||||||||||||||