Перайсьці да зьместу

Магілёў (хакейны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёў
Заснаваны 2000
Адкуль Магілёў, Беларусь
Пляцоўка Магілёў
Зьмяшчальнасьць: 3048
Фарм-клюб Ільвы
Дырэктар Ігар Генісеў
Чэмпіянат Экстраліга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Магілёў» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Хакейны клюб «Магілёў» быў створаны ў 2000 годзе па будаўніцтве лядовага палацу спорту ў горадзе. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны колішні брамнік зборнай Беларусі Аляксандар Шумідуб. Асноўны склад першай дружыны склалі выхаванцы-юнакі менскага і гарадзенскага хакею, якія былі кандыдатамі ў моладзевую зборную краіны. Клюб узяў удзел у чэмпіянаце Беларусі 2000—2001 гадоў, падчас якога ў студзені 2001 году зьмяніў назву на «Хімвалакно». Гэта было зьвязанае з тым, што ААТ Магілёўхімвалакно ўвайшло ў лік устаноўцаў клюбу.

Першы сэзон быў няўдалым, але наступны з новым трэнэрам Уладзімерам Сініцынам быў пасьпяховым. Клюб быў апошнім у сваёй падгрупе, але ў плэй-оф магілёўцы перакрочылі «Віцебск» і «Гомель», трапіўшы ў фінал. У фінальнай сэрыі перамогу здабыў «Керамін». Асноўны склад каманды, якая здабыла срэбра, складалася пераважна з расейскіх легіянэраў. У тым жа сэзоне «Хімвалакно» брало ўдзел у групе Б УЭХЛ, дзе найлепшым абаронцам быў празнаны гулец магілёўскага клюбу Яўген Летаў. Перад пачаткам сэзону 2002—2003 гадоў зноўку зьмяніўся трэнэр, то бок новым кіраўніком стаў Уладзімер Баяранцаў, які хутка быў заменены на Аляксандра Зачосава. У выніку «Хімвалакно» прабілася ў паўфіналу чэмпіянату, але саступіла «Кераміну», фінішаваўшы з бронзавымі мэдалямі. Пасьля сэзону магілёўцы зьмянілі шэраг трэнэраў, але толькі Аляксандар Ваўчкоў замацаваўся на пасадзе галоўнага трэнэра. Клюб скончыў новы сэзон у чвэрцьфінале, ня здолеўшы выгуляць менскае «Юнацтва». Ва УЭХЛ «Хімвалакно» быў трэцім. У 2003 годзе да каманды далучыўся дасьведчаны Аляксандар Гальчанюк, які стаў лідэрам каманда на наступныя гады. У прыватнасьці, дзякуючы ягонаму ўнёску «Хімвалакно» чарговым разам здабыло бронзавыя мэдалі. Важную ролю выконваў украінскі нападнік Алег Шафарэнка.

Пагаршэньне вынікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адзін з найлепшых абаронцаў клюбу Яўген Летаў.

У сэзоне 2004—2005 гадоў «Хімвалакно» здабыла бронзавыя мэдалі. У 2006 годзе найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Аляксандар Мацярухін, а сам клюб быў чацьвертым. У сэзоне 2006—2007 гадоў каманда спатыкнулася аб наваполацкі «Хімік»-СКА ў чвэрцьфінале. Па сэзоне Ваўчкоў сышоў з клюбу, гэтак жа як і шэраг стрыжневых гульцоў. Каманда пераважна гуртавалася вакол маладых гульцоў, трэнаваць якіх стаў Сяргей Вусанаў. Перад плэй-оф магілёўцы яшчэ страцілі Аляксандра Бараўкова. У выніку «Хімвалакно» саступіла ў чвэрцьфінале менскаму «Дынама». На новы сэзон каманда практычна захавала свой склад, яшчэ ўмацаваўшыся абаронцамі Паўлам Мікульчыкам і Яўгенам Летавым, які вярнуўся ў Магілёў. «Хімвалакно» замыкнула першую чацьвёрку ў рэгулярным сэзоне. У паўфінале магілёўцы перамаглі «Віцебск», а закінутая шайба Івана Сахарава сталася ня толькі вывела каманду ў паўфінале, але і была 100-й для гульца ў колерах дружыны. Тым ня менш, ва ўпартай барацьбе квіток у фінал здабыло «Юнацтва». У наступным розыгрышы «Хімвалакно» ў чвэрцьфінале сустрэлася з кіеўскім «Сокалам», саступіўшы паводле вынікаў пяці гульняў зь лікам 2:3.

У 2010 годзе каманда моцна зьмянілася. Галоўны спонсар адмовіўся ад падтрымкі каманды, праз што клюб быў перайменаваны ў «Магілёў», а вядучыя хакеісты сышлі з дружыны. У выніку калектыў фінішаваў на 10 радку, упершыню ня трапіўшы ў вырашальны раўнд. Не зважаючы на страту свайго бамбардзіра Арцём Бажко, які далучыўся да «Нёману», клюб на наступны год здолеў зачапіцца за 8 месца. Аднак, у чвэрцьфінале адразу саступіў «Мэталюргу». У міжсэзоньне «ільвы» зноў страцілі лідэраў, пераарыентаваўшыся на моладзь[1]. У выніку каманда чатыры сэзоны запар займала апошняе месца. За гэты час папрацавалі з камандай Юры Чух і Міхаіл Клімін. У сэзоне 2016—2017 гадоў «Магілёў», нарэшце, не замкнуў турнірнай табліцы, скончыўшы сэзон на 10 месцы. Такі ж вынік паўтарыўся праз год, калі каманду ачольваў Дзьмітры Ралькоў. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў Экстраліга была рэфармаваная, і магілёўцы трапілі ў другі дывізіён. Не зважаючы на страту нападніка Івана Каташэнкі[2], «ільвы» з улікам паніжэньня канкурэнцыі выбіліся да ліку лідэраў турніру. Паводле вынікаў рэгулярнага сэзону аршанскі «Лякаматыў», які стаў пераможцам, і «Магілёў» далёка адарваліся ад сваіх канкурэнтаў. Абодва клюбы ўзялі ўдзел у пераходным турніры з прадстаўнікамі Экстралігі А — «Лідай» і жлобінскім «Мэталюргам». Аднак прадстаўнікі другога дывізіёну занялі апошнія месцы і не атрымалі права на ўдзел у элітным дывізіёне. Тым ня менш, перад пачаткам новага сэзону Фэдэрацыя хакею Беларусі пастанавіла перавесьці каманду моладзевай зборнай Беларусь U20 у дывізіён ніжэй. У адваротным кірунку рушыў «Магілёў», які атрымаў месца толькі праз наяўнасьць фарм-клюбу ў сваёй структуры, бо «Лякаматыў» такой каманды бракавала[3].

Да дружыны вярнуўся Каташэнка[4], а таксама шыхты клюбу ўзмацнілі Аляксандар Кудраўцаў[5], Віктар Андрушчанка[6] і Ягор Ягораў[7]. Зважаючы на ўзмацненьні, каманда праз высокую канкурэнцыю фінішавала сёмай, але ўпершыню за доўгі час прабілася ў турнір плэй-оф, дзе саступіла «Нёману». У наступным сэзоне «Магілёў» быў апошнім у Экстралізе А, а ў матчах плэй-ін саступіў наваполацкаму «Хіміку». У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, а дружыну ачоліў Аляксандар Мацярухін. Вынікі клюбу зноў пагоршыліся.

Паводле стану на 1 лютага 2026 году

Брамнікі
27 Сьцяг Беларусі Аляксандар Восіпаў 2004 31 Сьцяг Расеі Дзьмітры Крапова 1999
52 Сьцяг Беларусі Расьціслаў Зіновенка 2001
Абаронцы
9 Сьцяг Расеі Глеб Шаборшын 2001 14 Сьцяг Беларусі Кірыл Вараб’ёў 2008
16 Сьцяг Беларусі Максім Прахарэнка 2002 22 Сьцяг Расеі Уладзіслаў Арбузаў Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Расеі Ягор Арбузаў 2001 34 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Рагаўцоў 2003
39 Сьцяг Расеі Аляксандар Шурыгін 1997 43 Сьцяг Беларусі Вадзім Сушко Edit this on Wikidata 1986
55 Сьцяг Расеі Сяргей Мажаеў 2002 85 Сьцяг Беларусі Канстанцін Татарэнка 2001
Нападнікі
8 Сьцяг Расеі Дзяніс Сяргушкін 1996 12 Сьцяг Беларусі Аляксандар Папкоў Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Беларусі Антон Елісеенка 1991 19 Сьцяг Расеі Міхаіл Бякін Edit this on Wikidata 1997
23 Сьцяг Расеі Дзьмітры Авечкін 1999 26 Сьцяг Беларусі Арцём Шапіра 2000
32 Сьцяг Беларусі Ягор Сямёнаў 2004 37 Сьцяг Беларусі Ільля Шапіра 2001
42 Сьцяг Беларусі Арсень Матлахаў 2006 44 Сьцяг Беларусі Аляксандар Ярмоленка 2005
47 Сьцяг Беларусі Арцём Ляўша Edit this on Wikidata 1992 49 Сьцяг Беларусі Арсень Малючэнка Edit this on Wikidata 2004
73 Сьцяг Беларусі Аляксандар Козінаў Edit this on Wikidata 1998 78 Сьцяг Беларусі Кірыл Нікулін Edit this on Wikidata 1989
89 Сьцяг Расеі Канстанцін Калінін 1998 Сьцяг Расеі Іван Мурашоў 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]