Перайсьці да зьместу

Берасьце (хакейны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Берасьце
Заснаваны 2001
Адкуль Берасьце, Беларусь
Пляцоўка Берасьцейскі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2000
Фарм-клюб Цытадэль
Дырэктар Аляксей Ласко
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстраліга
brest-hockey.by

«Берасьце» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Хакейны клюб паўстаў у 2000 годзе, калі быў пабудаваны Берасьцейскі лядовы палац спорту. Першы склад каманды быў сфармаваны пераважна маладымі беларускімі хакеістамі, а таксама шэрагам гульцоў з Расеі і Ўкраіны. У першым сэзоне 2001—2002 гадоў дружына заняла 7-е месца з васьмі ўдзельнікаў. Тым ня менш, пасьля другога этапу «Берасьце» захавала сваё месца і прабілася ў плэй-оф, дзе саступіла менскаму «Кераміну». Не зважаючы на тое, што ў наступным сэзоне клюб фінішаваў на 5 радку рэгулярнага сэзону, у плэй-оф каманда ня трапіла. Далейшы час «Берасьце» лічылася аўтсайдэрам чэмпіянату, фінішуючы па-за межамі месцаў з прасоўваньнем у плэй-оф. З 2007 году каманда тройчы запар замыкала турнірную табліцу паводле вынікаў сэзону.

У 2011 годзе каманда нарэшце прасунулася ў плэй-оф, але кіраўніцтва клюбу патрапіла ў скандал. У лютым хакеісты клюбу даслалі ліст кіраўніку Берасьцейскае вобласьці ў сувязі з гаротным станам гаспадаркі клюбу[2]. Дырэктар клюбу Вадзім Драчоў спачатку адмаўляў наяўнасьць ліста, а потым пагражаў сям’і аднаго з гульцоў каманды[3]. У дадатак была мажлівасьць пераносу матчаў вырашальнага раўнду ў Кобрынь праз дрэнны стан лёду на берасьцейскай пляцоўцы, але да пачатку матчаў зь «Юнацтвам» гэтую праблему разьвязалі[4]. Не зважаючы на розныя цяжкасьці, «Берасьце» належна змагалася з больш дасьведчаным «Юнацтвам». Першыя два матчы скончылі ў авэртайме зь перамогамі спачатку менчукоў, а потым і берасьцейцаў. Аднак майстэрства «Юнацтва» было вырашальным, і паводле вынікаў наступных двух матчаў менчукі рушылі далей па сетцы турніру. Пасьля сэзону разбіральніцтва ў клюбе працягнулася, і праз канфлікт з дырэктарам зь «Берасьця» сышла вялікая колькасьць гульцоў, у тым ліку найлепшы бамбардзір каманды Віктар Туркін[5] і дасьведчаны расеец Максім Балмачных[6]. Вынікі клюбу пагоршыліся, а фінансавы стан ня выправіўся.

Увесну 2012 году хакеісты каманда зьвярнуліся ў суд на кіраўніцтва клюбу[7], а дырэктар «Берасьця» скардзіўся на вялікія запазычанасьці клюбу[8]. У сэзоне 2013—2014 гадоў «Берасьце» прасунулася ў плэй-оф, але адразу ў чвэрцьфінале саступіла гарадзенскаму «Нёману». У міжсэзоньне каманду пакінуў найлепшы гулец сэзону брамнік Максім Гарадзецкі[9]. Таксама сышлі з клюбу два чэскія легіянэры Марцін Кадлэц і Якуб Мужык[10]. У лістападзе 2014 году з пасады галоўнага трэнэра быў звольнены Аляксандар Гаўрылёнак[11]. Крыху менш чым праз год з сваёй пасады дырэктара сышоў Драчоў, а ягонае месца заняў палкоўнік Сяргей Брытаў[12], які празь сямейныя абставіны звольніўся ў красавіку 2017 году[13]. Хакейны клюб, між тым, кожным разам фінішаваў па-за межамі плэй-оф. У 2018 годзе па рэформе Экстралігі «Берасьце» было далучанае да Экстралігі Б. У другой лізе берасьцейцы сталі сераднякамі турніру, а ў 2021 годзе зноўку прабіліся ў плэй-оф.

Пасьля чарговых зьменаў Экстралігі «Берасьце» вярнулася да наймацнейшых клюбаў. У кіраўніцтве зьмяніўся дырэктар: Сяргей Сушко перайшоў на працу ў менскае «Дынама», а ягоную пасаду заняў Аляксей Ласко[14][15]. «Берасьце» ня толькі захаваў лідэраў, але і ўмацаваўся. Да шыхтоў клюбу далучыліся брамнік Іван Палякоў[16], абаронцы Даніл Шчогалеў[17], Сяргей Шэлег[18] і Віталь Марчанка[19], а таксама нападнікі Рэнат Сафін[20], Уладзімер Міхайлаў[21] і Аляксандар Пухлоўскі[22]. Каманда скончыла сэзон 2021—2022 гадоў на 10-м месцы і прагуляла «Дынама-Маладэчна» ў матчах плэй-іну. У траўні 2022 году да складу «зуброў» далучыліся браты Маляўкі[23]. Клюб быў больш пасьпяховы ў рэгулярным сэзоне, скончыўшы яго на 8-м месцы. Аднак «Берасьце» зноў ня здолела перакрочыць плэй-ін, саступіўшы наваполацкаму «Хіміку». У траўні 2023 году «зубры» ўмацаваліся Ўсеваладам Кашкарам[24] і Паўлам Развадоўскім[25].

Паводле стану на 26 верасьня 2025 году

Брамнікі
41 Сьцяг Беларусі Максім Гарадзецкі Edit this on Wikidata 1995 69 Сьцяг Расеі Сяргей Броньнікаў 1996
Абаронцы
4 Сьцяг Беларусі Андрэй Краўчук 2005 8 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Мартынюк Edit this on Wikidata 1998
16 Сьцяг Расеі Ільля Дзярвук Edit this on Wikidata 1996 21 Сьцяг Беларусі Ягор Іваноў 1996
26 Сьцяг Беларусі Мікіта Міцкевіч Edit this on Wikidata 1994 55 Сьцяг Расеі Іван Верашчагін Edit this on Wikidata 1995
73 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Знахарэнка Edit this on Wikidata 1993 88 Сьцяг Беларусі Раман Пятручык Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Беларусі Мікалай Філановіч 2003
Нападнікі
9 Сьцяг Беларусі Мікіта Бяспалаў Edit this on Wikidata 2003 10 Сьцяг Расеі Максім Мельнікаў 1999
12 Сьцяг Расеі Ягор Пронін 2006 13 Сьцяг Беларусі Аляксей Селівонік 2001
14 Сьцяг Беларусі Алег Панамарэнка 2006 17 Сьцяг Беларусі Валеры Жыгалаў Edit this on Wikidata 2002
32 Сьцяг Расеі Дзяніс Еркін 1998 40 Сьцяг Расеі Уладзіслаў Куліеў 1998
47 Сьцяг Беларусі Кірыл Нікулін Edit this on Wikidata 1989 68 Сьцяг Беларусі Арцём Нікіціч 2004
71 Сьцяг Расеі Мікіта Цітоў 1995 87 Сьцяг Беларусі Вячаслаў Аксёнаў 2001
90 Сьцяг Беларусі Фёдар Качан Edit this on Wikidata 1993 97 Сьцяг Беларусі Арцём Серада 2004
Сьцяг Расеі Мікіта Сіроткін Edit this on Wikidata 1993
  1. ^ Владимир Свито стал главным тренером «Бреста»
  2. ^ Хоккеисты «Бреста» написали письмо губернатору области. Беларускі хакей.
  3. ^ Клименкова: Директор ХК «Бреста» угрожал моей семье. Беларускі хакей.
  4. ^ Гавриленок: Все замечания по состоянию площадки мы устранили. Беларускі хакей.
  5. ^ Лучший бомбардир «Бреста» перешел в «Металлург» из Жлобина. Беларускі хакей.
  6. ^ Александр Гавриленок: Жаль, что ХК «Брест» покинул Балмочных. Беларускі хакей.
  7. ^ Директор ХК «Брест»: Хоккеисты подали в суд по поводу задержек по выплате заработной платы. Беларускі хакей.
  8. ^ Вадим Драчев: С прошлых лет на «Бресте» висит миллиардный кредит перед банком. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Голкипер «Бреста» перешел в «Неман». Беларускі хакей.
  10. ^ ВХЛ: Два лидера «Бреста» продолжат карьеру в «Рязани». Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Наставник «Бреста» отстранен от занимаемой должности. Беларускі хакей.
  12. ^ ЧБ: Новым директором «Бреста» стал полковник. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Стала известна причина ухода директора «Бреста». Беларускі хакей.
  14. ^ Сергей Сушко покинул пост директора ХК «Брест». Беларускі хакей.
  15. ^ Сергей Сушко прокомментировал назначение Алексея Лоско и.о. директора «Бреста». Беларускі хакей.
  16. ^ Один из надежнейших голкиперов Экстралиги прошлого сезона переходит в «Брест». Беларускі хакеіст.
  17. ^ Самый полезный игрок экстралиги «Б» сменил «Химик» на «Брест». Беларускі хакей.
  18. ^ «Брест» достиг соглашения о подписании контракта с трёхкратным чемпионом Беларуси. Беларускі хакей.
  19. ^ Трехкратный чемпион Беларуси перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  20. ^ Один из лучших бомбардиров Экстралиги «Б» подписал соглашение с «Брестом». Беларускі хакей.
  21. ^ Обладатель Континентального кубка перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  22. ^ Александр Пухловский: После объединения лиг понял, что хочу играть в родном клубе. Беларускі хакей.
  23. ^ Братья Малявко перешли в «Брест». Беларускі хакей.
  24. ^ «ХВ». Старожил минской «Юности» перейдет в другой клуб Betera-Экстралиги. Беларускі хакей.
  25. ^ Павел Развадовский стал новичком «Бреста». Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]