Перайсьці да зьместу

Ліда (хакейны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліда
Заснаваны 2011
Адкуль Ліда, Беларусь
Пляцоўка Лідзкі лядовы палац
Зьмяшчальнасьць: 1000
Фарм-клюб Авіятар
Старшыня кіраваньня Віктар Пішчык
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Ліда» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Ідэя стварэньня клюбу зьявілася пасьля будаўніцтва лядовага палацу, які быў пабудаваны да Дажынак[1]. Афіцыйнай датай нараджэньня каманды ёсьць 15 красавіка 2011 году, калі клюб быў зарэгістраваны. Камплектаваньне каманды пераважна адбывалася рэзэрвовымі гульцамі гарадзенскага «Нёману»[1][2]. Першы кіраўнік «Ліды» Аляксандар Крыскін адзначаў, што высокіх задачаў у клюба няма[3]. Першым галоўным трэнэрам быў прызначаны Эдуард Валівулін. Дэбютны матч прыпаў на Кубак Беларусі, дзе «Ліда» на хатняй коўзанцы атрымала паразу ад жлобінскага «Мэталюргу» зь лікам 1:3. У чэмпіянаце лідчане фінішавалі на 6 месцы, дзякуючы чаму прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе саступілі «Гомлю».

Лядовы палац у Лідзе.

У міжсэзоньні «рыцары» страцілі лідэраў. Гэтак капітан і абаронца каманды Раман Сальнікаў далучыўся да «Шахцёру»[4], найлепшы бамбардзір Мікіта Рэмезаў апрануў швэдар «Мэталюргу»[5]. Сам трэнэр Валувілун далучыўся да трэнэрскага штабу «Нёману», а галоўным трэнэрам «Ліды» стаў памочнік Вулівуліна ў папярэднім сэзоне Ўладзімер Дзееў[6]. Тым ня менш, у наступным сэзоне Экстралігі «Ліда» зноў была шостай, і зноўку саступіла ў чвэрцьфінале, гэтым разам «Нёману». Зьявіліся паведамленьні аб фінансавых цяжкасьцях клюбу[7]. Пасьля сэзону з клюбу як і летась сышоў найлепшы бамбардзір, каторым гэтым разам быў Кірыл Нікулін[8]. А таксама пакінуў клюб асноўны брамнік Сяргей Рагоўскі[9]. Такія страты не заміналі клюбу, і «рыцары» чарговы раз прабіліся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінальных супрацьстаньні саступілі «Юнацтву». Найлепшы бамбардзір Дзяніс Кірпічонак пасьля сэзону далучыўся да «Хіміку»-СКА, але праз сэзон вярнуўся да каманды. А Аляксандар Караткевіч напачатку 2015 году пачаў абараняць колеры «Нёману». Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф у 2015 годзе, але ў сэзоне 2015—2016 гадоў зноў браў удзел у чвэрцьфінале, дзе саступіў «Шахцёру». «Рыцары» паўтаралі вынікі ў наступных двух сэзонах, двойчы ў чвэрцьфіналах саступіўшы «Нёману», а праз год «Юнацтву». У жніўні 2017 году колеры «Ліды» ў афіцыйным матчы ўпершыню абараняў мясцовы выхаванец Уладзіслаў Лянкевіч.

У 2018 годзе кар’еру ў веку 33 гадоў скончыў адзін з найлепшых нападнікаў «Ліды» Андрэй Арлюк[10]. Таксама лідзкая каманда страціла найлепшага бамбардзіра Аляксандра Нікалішына[11] і асноўнага брамніка Леаніда Рубана[12]. Але ўзмацніў дружына колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Філічкін[13]. У тым жа годзе адбылася рэформа Экстралігі, якая была падзеленая на два дывізіёны. «Ліда» апынулася ў наймацнейшая падгрупе з васьмю ўдзельнікамі. Перад пачаткам сэзону Дзьмітры Дудзіка на пасадзе галоўнага трэнэра зьмяніў Павал Мікульчык[14]. Фінішаваўшы недалёка ад жлобінскага «Мэталюргу», «Ліда» ў чвэрцьфінале саступіла «Нёману». Па сканчэньні сэзону «рыцары» гулялі ў пераходных турніры, дзе захавалі сваё месца ў элітным дывізіёне. У наступным сэзоне лідчане замыкнулі турнірную табліцу. У суцяшальным раўндзе каманда таксама была апошняй. У выніку «Ліда» апынулася ў Экстралізе Б, дзе заняла трэці радок. У 2021 годзе беларускае першынство вярнулася да звыкалага фармату. Лідзкі клюб заняў апошняе месца, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў перадапошнім, абышоўшы «Магілёў».

Паводле стану на 26 верасьня 2025 году

Брамнікі
66 Сьцяг Расеі Ігар Цяла 1996 70 Сьцяг Беларусі Аляксандар Зянюк 2004
Абаронцы
2 Сьцяг Беларусі Сяргей Шэлег Edit this on Wikidata 1990 8 Сьцяг Расеі Аляксандар Макарэвіч 2000
18 Сьцяг Беларусі Максім Нікіцін Edit this on Wikidata 1999 47 Сьцяг Беларусі Іван Юхневіч Edit this on Wikidata 2004
68 Сьцяг Беларусі Аляксей Кургановіч 2006 71 Сьцяг Расеі Уладзімер Яршоў 1999
78 Сьцяг Беларусі Аляксей Майсевіч 2002 79 Сьцяг Расеі Раман Салдатаў 1999
96 Сьцяг Беларусі Іван Костка 2004
Нападнікі
10 Сьцяг Беларусі Антон Іванкоўскі Edit this on Wikidata 1999 12 Сьцяг Беларусі Станіслаў Герамісаў 2002
14 Сьцяг Беларусі Мікіта Сінельнікаў Edit this on Wikidata 1999 17 Сьцяг Расеі Максім Карпаў 2001
19 Сьцяг Беларусі Уладзімер Ануфрыюк Edit this on Wikidata 2001 21 Сьцяг Беларусі Артур Пархомчык 2004
61 Сьцяг Беларусі Максім Якунін Edit this on Wikidata 2004 63 Сьцяг Беларусі Марк Івуць 2007
67 Сьцяг Беларусі Аляксандар Ідзіятулін Edit this on Wikidata 1995 77 Сьцяг Беларусі Максім Чубукоў Edit this on Wikidata 2000
87 Сьцяг Беларусі Павал Баярчук 1990 88 Сьцяг Беларусі Сьцяпан Акулаў 2003
90 Сьцяг Беларусі Мікіта Рэмезаў 1990 95 Сьцяг Расеі Максім Кунішнікаў 1998
97 Сьцяг Беларусі Іван Шумскі 2005 Сьцяг Беларусі Аляксандар Мурамцаў 2004
  1. ^ а б Антон Главницкий: ХК "Лида" - это фарм-клуб "Немана". Беларускі хакей.
  2. ^ Эдуард Валиуллин: ХК "Лида" должна быть боеспособным коллективом. Беларускі хакей.
  3. ^ Александр Крыскин: Амбиции у "Лиды" есть, но в разумных пределах. Беларускі хакей.
  4. ^ ОЧБ: Роман Сальников перешел в "Шахтер", Андрей Башко и Павел Черноок могут перейти в клуб КХЛ. Беларускі хакей.
  5. ^ «Лида». Как дела? Беларускі хакей.
  6. ^ АЧБ: Былы трэнер "Нёмана" прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Ліды". Беларускі хакей.
  7. ^ ОЧБ: "Лида" испытывает финансовые трудности. Беларускі хакей
  8. ^ ОЧБ: Нападающий "Лиды" перейдет в польский клуб. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Основной голкипер покинул «Лиду». Беларускі хакей.
  10. ^ ЧБ: Лучший бомбардир Экстралиги сезона-2015/16 завершил карьеру в 33 года. Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Лучший бомбардир «Лиды» перешёл в «Шахтер». Беларускі хакей.
  12. ^ «БХ»: Основной вратарь «Лиды» продолжит карьеру в клубе-новичке. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в "Лиду". Беларускі хакей.
  14. ^ ЧБ: «Лида» определилась с главным тренером. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]