Андрэй Герашчанка
Андрэй Герашчанка | ||
---|---|---|
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 13 сьнежня 1995[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Мэталюрг | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер |
Андрэй Герашчанка (нар. 2 лютага 2001 году) — беларускі і расейскі хакеіст, абаронца жлобінскага «Мэталюрга».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў расейскай Моладзевай хакейнай лізе. Гуляў за клюбы МУС, «Лёка» і «Рускія Віцязі». У 2014 годзе далучыўся да шэрагаў «Ліды», але праз сэзон сышоў з каманды і далучыўся да расейскага «Бурану». Вяртаньне хакеіста ў Беларусь адбылося ўлетку 2018 году, калі Герашчанка далучыўся да сталічнага «Юнацтва»[2]. У новым клюбе абаронца стаў адным зь лідэрам каманды, зь якой браў удзел у тым ліку ў Лізе чэмпіёнаў. У 2019 годзе поруч з клюбам здабыў залатыя мэдалі айчыннага першынства. У лютым 2020 годзу атрымаў беларускае грамадзянства[3] ды сышоў у «Дынама-Маладэчна». Па сэзоне з маладэчанцамі склаў двухбаковы кантракт з клюбам КХЛ «Нафтахімік», далучыўшыся да фарм-клюбу расейцаў «Іжсталь»[4][5]. У траўні склаў аднагадовую працоўную дамову з салігорскім «Шахцёрам»[6], а праз год умацаваў шэрагу «Віцебску». На пачатку траўня 2024 году далучыўся да складу жлобінскага «Мэталюрга»[7], які на той момант пасьпяхова абараніў тытул чэмпіёна краіны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Юнацтва-Менск»:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Andrei Geraschenko // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «»ЧБ: Защитник из ВХЛ перешел в „Юность“». Беларускі хакей.
- ^ «Три хоккеиста „Юности“ получили белорусское гражданство». Беларускі хакей.
- ^ «„БХ“. Белорусский защитник подписал двусторонний контракт с „Нефтехимиком“». Беларускі хакей.
- ^ «Белорусский защитник отправлен в фарм-клуб „Нефтехимика“». Беларускі хакей.
- ^ «Чемпион Беларуси перешел в солигорский „Шахтер“». Беларускі хакей.
- ^ «Двукратный чемпион Беларуси перешёл в жлобинский „Металлург“». Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на Elite Prospects.
- Нарадзіліся 13 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Беларускія хакеісты
- Расейскія хакеісты
- Хакеісты клюбу МУС Балашыха
- Хакеісты клюбу «Лёка» Яраслаўль
- Хакеісты клюбу «Рускія Віцязі» Чэхаў
- Хакеісты клюбу «Ліда»
- Хакеісты клюбу «Буран» Варонеж
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Дынама-Маладэчна»
- Хакеісты клюбу «Іжсталь» Іжэўск
- Хакеісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Хакеісты клюбу «Віцебск»
- Хакеісты клюбу «Мэталюрг» Жлобін