Вольфганг Амадэй Моцарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Моцарт»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вольфганг Амадэй Моцарт
Wolfgang Amadeus Mozart
Wolfgang-amadeus-mozart 1.jpg
партрэт Барбары Крафт, 1819
Дата нараджэньня 27 студзеня 1756(1756-01-27)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10]
Месца нараджэньня Зальцбург
Дата сьмерці 5 сьнежня 1791(1791-12-05)[1][2][3][4][5][6][7][8][11][9][10] (35 гадоў)
Месца сьмерці Вена
Прычына сьмерці раматус
Месца пахаваньня Могілкі Сьвятога Марка
Грамадзянства Эрцгерцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Прафэсія кампазытар, дырыгент, скрыпач, пэдагог
Жанры опэра[12], сымфонія, канцэрт, камэрная музыка[13], струнны квінтэт, саната для фартэпіяна, фартэпіянавы канцэрт, струнны квартэт, сымфанічная музыка, рэлігійная музыка і клясычная музыка
Інструмэнты арган, скрыпка, клявэсын, клявір
Бацька Леапольд Моцарт[14]
Маці Ганна Марыя Моцарт
Дзеці Карл Томас Моцарт і Франц Ксавэр Вольфганг Моцарт
Узнагароды
Ордэн Залатой шпоры
Подпіс Wolfgang Amadeus Mozart Signature.svg

Во́льфганг Амадэ́й Мо́царт (па-нямецку: Wolfgang Amadeus Mozart), поўнае імя Ёган Хрызастом Вольфганг Тэафіль Моцарт (ням. Johannes Chrysostomus Wolfgangus Theophilus Mozart; 27 студзеня 1756, Зальцбург5 сьнежня 1791, Вена) — аўстрыйскі кампазытар, адзін з найвялікшых кампазытараў сьвету ды заснавальнікаў клясычнай музыкі. Быў таксама віртуозным скрыпачом, клявэсыністам, арганістам, дырыгентам. Паводле сьведчаньняў сучаснікаў, валодаў фэнамэнальным музычным слыхам, памяцьцю і здольнасьцю да імправізацыі.

Моцарт паказваў калясальныя здольнасьці ад свайго раньняга дзяцінства. У пяць гадоў ён ужо валодаў гульнёй на клявэсыне й скрыпкі, выступаючы на канцэртах у эўрапейскіх каралеўскіх сем’ях. У 17 гадоў ён працаваў у якасьці прыдворнага музыкі ў Зальцбургу, але шмат падарожнічаў у пошуках лепшага жыцьця. У час наведваньня Вены ў 1781 годзе, ён зволіўся са сваёй працы ў Зальцбургу, палічыўшы, што будзе за лепшае застацца ў сталіцы, дзе ён потым дасягнуў славы, але меў менш фінансавай стабільнасьці. Падчас ягоных апошнія гадоў у Вене, ён напісаў шматлікія вядомыя сымфоніі, канцэрты й опэры, а таксама часткі Рэквіему, які пакінуў няскончынам з-за сьмерці. Абставіны ягонай раньняй сьмерці былі моцна міталягізаваныя, аднак Моцарт перажыў сваю жонку Канстанцыю і двух сваіх сыноў.

Вольфганг напісаў больш за 600 твораў, многія зь якіх прызнаныя як вяршыні сымфанічнай, канцэртнай, камэрнай, опэрная і хоравая музыкі. Ён зьяўляецца адным з самых папулярных клясычных кампазытараў, а ягоны ўплыў на наступнае мастацтва заходняй музыкі зьяўляецца вельмі глыбокім. Бэтговэн пісаў свае раньнія працы знаходзячыся ў цені Моцарта, а Ёзэф Гайдн пакінуў паведамленьне, што «нашчадкі не ўбачаць такі талент зноўку ў наступныя 100 гадоў»[15].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі і дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом у Зальцбургу, дзе нарадзіўся Вольфганг Амадэй Моцарт.

Вольфганг Амадэй Моцарт нарадзіўся 27 студзеня 1756 году ў сям’і Леапольда Моцарта і Ганны Марыі, у дзявоцтве Пэртль, у Зальцбургу[16]. Места зьяўлялася сталіцай арцыбіскупства Зальцбурга, царкоўнага княства на тэрыторыі сучаснае Аўстрыі, якая тады ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі. Вольфганг быў малодшым зь сямі дзяцей, пяцёра зь якіх памерлі ў маленстве. Ягонай старэйшай сястрой, якая перажыла астатніх, была Марыя Ганна Моцарт па мянушцы Нанэрль. Моцарт быў ахрышчаны на наступны дзень пасьля свайго нараджэньня ў саборы Сьвятога Рупэрта ў Зальцбургу. Паводле запісу ў саборы ён быў запісаны як Ёган Хрызастом Вольфганг Тэафіль Моцарт. Звычайна ён называў сябе Вольфганг Амадэ Моцарт[17] у дарослым узросьце, але існавала шмат іншых варыянтаў ягоных імёнаў.

Бацька кампазытара, Леапольд Моцарт, быў ураджэнецам Аўгсбурга[18],імпэратарскага вольнага гораду у Сьвятой Рымскай імпэрыі, і быў нязначным кампазытарам і дасьведчаным настаўнікам. У 1743 годзе ён быў прызначаны чацьвёртым скрыпачом у музычнай установе графа Леапольда Антона фон Фірміяна, які быў кіроўным князем-арцыбіскупам Зальцбургу. Праз чатыры гады пасьля пераезду ён ажаніўся з Ганнай Марыяй у Зальцбургу. У 1763 годзе Леапольд стаў намесьнікам аркестра капэльмайстра. У год нараджэньня сына Леапольд выдаў падручнік для скрыпкі «Versuch einer gründlichen Violinschule», які дасягнуў асаблівага посьпеху[19].

Калі Ганне Марыі было 7 гадоў, яна распачала музычныя заняткі разам з бацькам, у той час як ейны трохгадовы брат Вольфганг з інтарэсам назіраў за гэтым. На сёньня існуюць навуковыя спрэчкі наконт таго ці было Моцарту чатыры ці пяць гадоў[20], калі ён стварыў свае першыя музычныя кампазыцыі, аднак няма сумневаў, што Моцарт склаў свае першыя тры музычныя творы на працягу некалькіх тыдняў адзін ад аднаго[21]. У раньнія гады бацька Вольфганга быў ягоным адзіным настаўнікам. Разам з музыкай ён выкладаў дзецям мовы і іншыя навуковыя прадметы[22]. Як адзначаецца, у той час як Леапольд быў адданым настаўнікам для сваіх дзяцей, ёсьць зьвесткі, якія сьведчаць, што Моцарт імкнуўся прасунуцца па-за рамкі таго, чаму яго навучаў ягоны бацька[22]. Першая створаная кампазыцыя малога Моцарта вельмі ўразіла бацьку, стаўшы для яго поўнай нечаканасьцю[23]. У рэшце рэшт Леапольд адмовіўся ад складаньня кампазыцыяў, калі зразумеў, што музычны талент ягонага сына пераўзыходзіць яго[24].

Раньнія падарожжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леапольд, Вольфганг і Нанэрль Моцарты даюць канцэрт у падарожжы па Эўропы. Карціна працы Люі Каражы Кармантэля, каля 1763 году.

У той час калі Вольфганг быў маленькім, ягоная сям’я зьдзейсьніла шэраг эўрапейскіх падарожжаў, у якіх ён і ягонага сятра Нанэрль выступалі ў якасьці малых талентаў-вундэркіндаў. Яны пачалі з імпэрзы, якую зладзілі ў 1762 годзе пры двары князя-курфюрста Максіміляна III ў Мюнхэне, а таксама ў імпэратарскіх палацах у Вене і Празе. Затым рушыла доўгае падарожжа з канцэртамі, якое доўжылася тры з паловай гады, калі сям’я наведала палацы Мюнхэну, Мангайму, Парыжу, Лёндану[25], Дуўру, Гаагі, Амстэрдаму, Утрэхту, Мэхэлену, і зноўку наведаўшы Парыж, вярнуліся дадому празь Цюрых, Донаўэшынген і Мюнхэн[26]. Падчас гэтае вандроўкі Вольфганг сустрэў шмат музыкаў і пазнаёміўся з творчасьцю іншых кампазытараў. Асабліва значны ўплыў на хлопчыка зрабіў Ёган Крыстыян Бах, якога ён наведаў у Лёндане ў 1764 і 1765 гадох. Калі Моцарту было восем гадоў ён напісаў сваю першую сымфонію, большасьць якой, верагодна, была запісаная ягоным бацькам[27].

Сямейныя вандроўкі часта былі складанымі, а ўмовы падарожжа ня вельмі прывабнымі[28][29]. Яны павінны былі чакаць запрашэньняў і выплатаў ад шляхты, а таксама перанесьлі шэраг захворваньняў, спачатку Леапольд захварэў у Лёндане ўлетку 1764 году[30], потым і Вольфганг зь сястрой у Гаазе ўвосень 1765 году[31]. У канцы 1767 году сям’я зноўку наведала Вену, дзе прабыла да сьнежня 1768 году.

Правёўшы год у Зальцбургу, Леапольд і Вольфганг выправіліся ў Італію, пакінуўшы Ганну Марыю і Нанэрль дома. Гэтае падарожжа працягвалася са сьнежня 1769 году па сакавік 1771 году. Як і ў папярэдніх падарожжах, Леапольд хацеў прадэманстраваць здольнасьці свайго сына як выканаўцы і кампазытара, які хутка сталеў. У Балёньні Вольфганг пазнаёміўся зь Ёзэфам Мысьлівечэкам і Джаваньні Батыстам Мартыні, а таксама стаўся чальцом знакамітай Балёнскай філярманічнай акадэміі. У Рыме малы Моцарт двойчы пачуў твор «Miserere» працы Грэгорыё Алегры, якая выконвалася ў Сыкстынскай капэле, і здолеў напамяць яго ўзнавіць, стварыўшы, такім чынам, першую несанкцыянаваную копію гэтага твору, які Папская дзяржава пільна абараняла[32].

У Міляне ў 1770 годзе Моцарт напісаў опэру «Мітрыдат, пантыйскі кароль», якая мела вялікі посьпех. Гэта прывяло да далейшых распрацоўкі некалькіх опэрных твораў. Два разы Вольфганг разам з бацькам вяртаўся ў Мілян, дзеля таго, каб ягоныя опэры былі прэзэнтаваныя публічна. Гэта былі творы «Асканіё ў Альбе», у 1771 годзе, і «Люцыё Сыла», у 1772 годзе. Леапольд спадзяваўся, што гэтыя візыты прывядуць да прафэсійнага прызначэньня ягонага сына, і сапраўды эрцгерцаг Фэрдынанд разглядаў магчымасьць наняць Моцарта, але празь нежаданьне маці-імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі мець на ўтрыманьні вялікую колькаьсьць людзей, Вольфганг пасаду не заняў, а надзеі Леапольда не былі рэалізаваныя[33][34]. Напрыканцы падарожжа Моцарт напісаў сольны матэт «Exsultate, jubilate».

Праца ў Зальцбургу і падарожжа ў Парыж[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моцарт насіў ордэн Залатой шпоры, які ён атрымаў у 1770 годзе ад папы Клімэнта XIV у Рыме. Карціна ёсьць копіяй, зробленай у 1777 годзе. Арыгінал на сёньня страчаны.

Пасьля вяртаньня з бацькам з Італіі 13 сакавіка 1773 году Моцарт працаваў музыкам пры двары кіраўніка Зальцбургу князя-арцыбіскупа Гераніма фон Калярэда. У маладога кампазытара ў Зальцбургу было шмат сяброў і прыхільнікаў[35], ён меў магчымасьць працаваць у розных жанрах, складаючы сымфоніі, санаты, творы для струнных квартэтаў, мэсы, сэрэнады і невялікія опэры. У пэрыяд з красавіка па сьнежань 1775 году Моцарт працаваў над стварэньнем канцэртаў для скрыпкі, стварыўшы пяць сэрыяў, адзіных, ім напісаных. У кожным новым творы нязьменна павялічваліся музычная вытанчанасьць кампазыцыі. У 1776 годзе Моцарт скіраваў усе свае намаганьні на стварэньне канцэртаў для фартэпіяна, кульмінацыяй чаго стаў твор E♭ канцэрт K. 271, які быў напісаны напачатку 1777 году і выкананы ў канцы году. Крытыкі разглядалі гэты твор як прарыўны ў біяграфіі кампазытыра[36].

Не зважаючы на посьпехі ў сваёй прафэсіі, Моцарт, аднак, усё больш атрымліваў незадавальньне Зальцбургам і скіраваў высілкі на тое, каб знайсьці працу ў іншым месцы. Адным з чыньнікаў была ягоная нізкая заробная плата, якая складала 150 флёрынаў у год[37]. Моцарт прагваў складаць опэры, але ў Зальцбургу яны ладзіліся зрэдку. Сытуацыя пагоршылася ў 1775 годзе, калі прыдворны тэатар быў зачынены, а іншы зальцбурскі тэатар у першую чаргу прымаў вандроўныя трупы зь іншых месцаў[38]. Вольфганг з бацькам зноўку адправіліся ў падарожжа, гэтак з 14 ліпеня па 26 верасьня 1773 году яны наведалі Вену, а з 6 сьнежня 1774 году па сакавік 1775 году яны знаходзіліся ў Мюнхэне. Аніводны з гэтых візытаў ня быў пасьпяховым, аднак у Мюнхэне Моцарта чакаў посьпех дзякуючы прэм’еры ягонай опэры «Ўдаваная садоўніца»[39].

У жніўні 1777 году Моцарт звольніўся з працы ў Зальцбургу[40], а 23 верасьня выправіўся ў падарожжа дзеля таго, каб знайсьці новую працу, наведаўшы Аўгсбург, Мангайм, Парыж і Мюнхэн. Моцарт пазнаёміўся з удзельнікамі знакамітага аркестру ў Мангайме, найлепшага на той час у Эўропе. Ён таксама закахаўся ў Аляізію Вэбэр, адную з чатырох дачок мясцовай музычнай сям’і. Пэрспэктывы працаўладкаваньня ў Мангайме не спраўдзіліся[41], і 14 сакавіка 1778 году Вольфганг выправіўся у Парыж[42], каб працягнуць пошукі працы. Адзін зь яго захаваных лістоў з Парыжу намінае на магчымую пасаду арганіста ў Вэрсалі, але Моцарт ня быў зацікаўлены гэтым[43]. Ён быў вінен грошы празь недахор сродкаў, таму аддаў у заклад свае каштоўныя рэчы[44]. Калі Моцарт знаходзіўся ва ўскрайняй беднасьці ягоная маці захварэла і памерла 3 ліпеня 1778 году[45]. Лекар не адразу навясьціў хворую маці, відаць, праз складанае матэрыяльнае становішча сям’і[46]. Моцарт жыў у Мэльхіёра Грыма, які працаў асабістым сакратаром герцага Арлеану Люі Філіпа I і жыў у ягоным маёнтку[47].

Пакуль Моцарт знаходзіўся у Парыжы, ягоны бацька шукаў магчымасьці працаўладкаваньня сына ў Зальцбургу. Пры падтрымцы мясцовай шляхты Моцарту была прапанаваная пасада арганіста і канцэртмайстра. Гадавы заробак на новым месцы склаў 450 флёрынаў[48], але Вольфганг вельмі неахвотна прыняў прапанову[49], бо той момант ягоныя адносіны з Грымам пагоршыліся. Выехаўшы з Парыжу ў верасьні 1778 году ў Страсбург, ён затрымаўся ў Мангайме і Мюнхэне, усё яшчэ спадзеючыся атрымаць пасаду па-за межамі Зальцбурга. У Мюнхэне ён зноўку пабачыўся з Аляізіяй, ужо вельмі пасьпяховай сьпявачкай, аднак, ейны інтарэс да Моцарта зьнік. Вольфганг, нарэшце, вярнуўся ў Зальцбург 15 студзеня 1779 году, уладкаваўшыся на прапанаваную працу, але ягоная незадаволенасьць Зальцбургам не зьмянілася[50].

Сярод самых вядомых твораў, якія Моцарт напісаў у Парыжы, былі А-мінор саната для фартэпіяна (K. 310/300d) і сымфонія «Парыж» (№ 31), якія былі выкананыя ў Парыжы 12 і 18 чэрвеня 1778 году[51].

Пераезд у Вену[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт сям’і Моцартаў працы Ёгана дэльля Крочэ, каля 1780 году. На сьцяне вісіць партрэт маці Вольфганга.

У студзені 1781 году ў Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Моцарта «Ідамэнэо», якая мела значны посьпех[52]. Наступным сакавіком Моцарта запрасілі ў Вену, дзе ягоны працадаўца, арцыбіскуп Калярэда, прысутнічаў на ўрачыстасьцях з нагоды ўзыходжаньня Ёзэфа II на аўстрыйскі пасад. Для Калярэда гэта было проста пытаньнем таго, каб ягоны падначаланы быў разам зь ім у падарожжы ў Вену. Аднак Моцарт плянаваў распачаць вялікую кар’еру, таму прагнуў сустрэчы з імпэратарам[53]. Вольфганг пісаў бацьку, што поўны рашучасьці пазнаёміцца з імпэратарам і пакінуць аб сабе прыемныя ўспаміны. Моцарт згадваў, што быў бы шчасьлівым, калі б здолеў прэзэнтаваць імпэратару сваю опэру[54]. І сапраўды, Моцарт сустрэўся з імпэратарам. У гэтым жа лісьце, дасланым свайму бацьку, Моцарт акрэсьліў свае пляны на ўдзел ў якасьці саліста ў канцэртнае праграме Таварыства музыкаў, але Калярэда да гэтага ня вельмі добра паставіўся[55].

Жаданьне Калярэда перашкодзіць Моцарту выступаць па-за межамі ягонага двору мелі месца і ў іншых выпадках, што выклікала абурэньне кампазытара. Адным з такіх прыкладаў быў шанец выступу перад імпэратарам у графіні Марыі Вільгэльміны фон Тун-унд-Гогэнштайн. За ўдзел у гэтым канцэрце Моцарту прапанавалі плату, якая была роўная палове ягонай гадавой заробнай платы ў Зальцбургу. Сварка з арцыбіскупам узьнікла ў траўні. Моцарт паспрабаваў сысьці ад Калярэда, аднак атрымаў адмову. У наступным месяцы ўсё ж дазвол быў атрыманы, але з Моцартам абыйшліся даволі абражальна, то бок кампазытара літаральна выкінулі за дзьвярыма. Моцарт вырашыў уладкавацца ў Вене як пазаштатны выканаўца і кампазытар[56].

Цікава, што падчас згрызоты з арцыбіскупам, бацька Моцарта стаў на бок арцыбіскупа. Спадзяючыся, што Вольфганг паслухмяна раздумаецца і працягне працаваць у Калярэда ў Зальцбургу, бацька Моцарта абмяняўся настойлівымі лістамі з сынам, заклікаючы яго прымірыцца са сваім працадаўцам. Моцарт горача адстойваў намер працягваць незалежную кар’еру ў Вене. Дыскусія скончылася, калі арцыбіскупа Моцарта адправілі ў адстаўку. Натуральна, звальненьне Моцарта сталася рэвалюцыйным крокам ягонай кар’еры, які істотна зьмяніў ягоны лёс[57].

Новая кар’ера зальбурскага кампазытара ў Вене адразу пайшла ўгору. Ён часта выступаў як піяніст, і нават 24 сьнежня 1781 году выступіў перад імпэратарам у музыкальным вечары, дзе спаборнічаў зь іншым піяністам Муцыё Клемэнці[56]. Неўзабаве Моцарт зарэкамендаваў сябе як найлепшы піяніст Вены. Ён таксама меў посьпех і як кампазытар, то бок у 1782 годзе Вольфганг скончыў працу над опэрай «Выкраданьне з сэрыльлё», прэм’ера якой адбылася 16 ліпеня 1782 году, атрымаўшы добрыя водгукі[58]. Опэру неўзабаве зладзілі па ўсёй нямецкамоўнай Эўропе, што прынесла Моцарту рэпутацыю выбітнага кампазытара.

Яшчэ за часам згрызоты з Калярэда, Моцарт пасяліўся ў сям’і Вэбэр, якая пераехала ў Вену з Мангайма. Іхны бацька, Фрыдолін, памёр, і Вэбэры шукалі кватарантаў, каб мець магчымасьць менш плаціць за жыльлё[59]. Аляізія, якая раней адхіліла Моцартавы заляцаньні, цяпер была абраная шлюбам з акторам і мастаком Ёзэфам Лянге. Цікавасьць Моцарта перайшла да трэцяй дачкі Вэбэра, Канстанцыі. Заляцаньні ішлі не зусім ладна. Паводле захаванаай перапісцы Моцарт і Канстанцыя ненадоўга разлучыліся ў красавіку 1782 году[60]. Моцарт сутыкнуўся з складанай задачай атрымаць дазвол свайго бацькі на шлюб[61]. Тым ня менш, маладзёны абраліся шлюбам 4 жніўня 1782 году ў саборы сьвятога Стэфана, за дзень да таго, як поштаю прыйшоў ліст з бацькавай згодай[61].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б RKDartists
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
  5. ^ а б Encyclopædia Britannica
  6. ^ а б http://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803100213606
  7. ^ а б https://books.google.ca/books?id=K-eNo06Zz48C&pg=PA75
  8. ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  9. ^ а б Frankfurter Personenlexikon — 2014.
  10. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  11. ^ BD Gest'
  12. ^ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1525/lal.2008.20.1.47
  13. ^ http://www.musicweb-international.com/classrev/2014/Apr14/Brahms_quintets_CDA67900.htm
  14. ^ Г. Риман Моцарт // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 877–882.
  15. ^ Landon 1990. С. 171.
  16. ^ Arnold, Rosemarie; Taylor, Robert; Eisenschmid, Rainer (2009). «Austria». Baedeker. ISBN 978-3-8297-6613-5.
  17. ^ Deutsch 1965. С. 9.
  18. ^ Solomon 1995. С. 21.
  19. ^ Solomon 1995. С. 32.
  20. ^ Deutsch 1965. С. 455.
  21. ^ Andante in C major, K. 1a, Allegro in C major, K. 1b, Allegro in F major, K.1c Allegro in F major, K.1c. International Music Score Library Project.
  22. ^ а б Solomon 1995. С. 39—40.
  23. ^ Deutsch 1965. С. 453.
  24. ^ Solomon 1995. С. 33.
  25. ^ «Mozart, Wolfgang Amadeus (1756–1791)». English Heritage.
  26. ^ «Grove's Dictionary of Music and Musicians» (V ed.). New York. Macmillam Press. 1954. — С. 926.
  27. ^ «Mozart Biography». Midi World.
  28. ^ Halliwell 1998. С. 51.
  29. ^ Halliwell 1998. С. 53.
  30. ^ Halliwell 1998. С. 82—83.
  31. ^ Halliwell 1998. С. 99—102.
  32. ^ Chrissochoidis, Ilias (Summer 2010). «London Mozartiana: Wolfgang's disputed age & early performances of Allegri's Miserere». The Musical Times. 151 (1911). — С. 83—89.
  33. ^ Halliwell 1998. С. 172.
  34. ^ Halliwell 1998. С. 183—185.
  35. ^ Solomon 1995. С. 106.
  36. ^ Solomon 1995. С. 103.
  37. ^ Solomon 1995. С. 98.
  38. ^ Solomon 1995. С. 107.
  39. ^ Solomon 1995. С. 109.
  40. ^ Halliwell 1998. С. 225.
  41. ^ Drebes, Gerald (1992). «Die 'Mannheimer Schule' – ein Zentrum der vorklassischen Musik und Mozart». Heidelberg.
  42. ^ Deutsch 1965. С. 174.
  43. ^ Solomon 1995. С. 149.
  44. ^ Halliwell 1998. С. 304—305.
  45. ^ Abert, Hermann (2007). «W.A. Mozart». New Haven: Yale University Press. — С. 509.— ISBN 978-0-300-07223-5.
  46. ^ Halliwell 1998. С. 305.
  47. ^ Piotr Napierała. «Baroque Composers». Baroque Composers Blogspot.
  48. ^ Solomon 1995. С. 157.
  49. ^ Halliwell 1998. С. 322.
  50. ^ Jean Massin; Brigitte Massin, eds. (1983). «Histoire de la musique occidentale». Paris. Fayard. — С. 613.
  51. ^ Deutsch 1965. С. 176.
  52. ^ Sadie 1980. С. 700.
  53. ^ Spaethling 2000. С. 238.
  54. ^ Spaethling 2000. С. 237.
  55. ^ Spaethling 2000. С. 238—239.
  56. ^ а б «Mozart and Clementi: A Pianistic Duel - Parts 1 & 2». New York Public Radio.
  57. ^ Solomon 1995. С. 247.
  58. ^ «Die Entführung aus dem Serail». Opera Online.
  59. ^ Solomon 1995. С. 253.
  60. ^ Solomon 1995. С. 259.
  61. ^ а б Solomon 1995. С. 258.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вольфганг Амадэй Моцартсховішча мультымэдыйных матэрыялаў