Андрэа Ранок’я
| Андрэа Ранок’я | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 лютага 1988[1][2] (38 гадоў) | |
| Рост | 195 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2008 | Арэцца[d] | 56 (1) |
| 2008—2010 | → Бары[d] | 34 (3) |
| 2008—2010 | Джэноа | 0 (0) |
| 2010—2022 | Інтэрнацыянале | 170 (9) |
| 2010—2011 | → Джэноа | 16 (2) |
| 2016 | → Сампдорыя | 14 (0) |
| 2017 | → Гал Сіці | 16 (2) |
| 2022 | Монца | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007 | Італія (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2007—2010 | Італія (да 21)[d] | 13 (2) |
| 2010—2016 | Італія | 21 (0) |
Андрэа Ранок’я (па-італьянску: Andrea Ranocchia; нар. 16 лютага 1988 году, Асызі, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арэцца»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэа пачаў кар’еру ў моладзевым складзе «Пэруджы», адкуль перайшоў у «Арэцца». У сэзоне 2006—2007 гадоў ён дэбютаваў у складзе «Арэцца», правёўшы ў агульнай складанасьці 24 матчы й забіўшы 1 гол. Аднак выступ Ранок’і ня выратаваў клюб ад вылету ў Сэрыю С1.
«Джэноа»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Арэцца», Андрэа быў набыты клюбам «Джэноа», які выкупіў палову кантракту футбаліста, і амаль адразу на правах арэнды перайшоў у «Бары»[3]. Улетку 2009 году «Джэноа» цалкам выкупіла кантракт гульца[4]. 23 жніўня 2009 году Ранок’я дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Інтэру», які скончышся ўнічыю зь лікам 1:1. 18 кастрычніка ён забіў свой першы гол у найвышэйшым італьянскім дывізіёне, паразіўшы браму «К’ева», ягоная каманда перамагла зь лікам 2:1.
«Інтэрнацыянале»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]21 ліпеня 2010 году «Інтэр» выкупіў палову трансфэру гульца за 6 млн эўра[5]. У сьнежні «нэрадзуры» зноў паспрабавалі купіць футбаліста[6]. 27 сьнежня 2010 году Андрэа далучыўся да мілянскага клюбу, а 29 сьнежня правёў сваю першую трэніроўку ў складзе новай каманды[7]. 3 студзеня 2011 году Ранок’я падпісаў кантракт зь «Інтэрам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году, сума трансфэру склала 12 млн эўра[8].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 лістапада 2010 году Андрэа дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Румыніі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011, 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrea Ranocchia // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Andrea Ranocchia // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Il Genoa prende Ranocchia e lo da' al Bari. Genoa FC
- ↑ «Дженоа» приобрела защитника молодежной сборной Италии. sports.ru
- ↑ «Дженоа» не хочет отпускать Раноккию в «Интер». championat.ru
- ↑ В среду Ранноккия присоединится к «Интеру». championat.ru
- ↑ Раноккья со среды будет тренироваться в чёрно-синей футболке. intermilano.ru
- ↑ Раноккия официально стал игроком «Интера». championat.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце Transfermarkt.it
- Статыстыка на сайце Soccerway.com
- Статыстыка на сайце FIFA.com