Перайсьці да зьместу

Максі Лёпэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максі Лёпэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1984(1984-04-03)[1][2][3][…] (41 год)
Рост 186 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005 Рывэр Плэйт 56 (13)
2005—2007 Барсэлёна 14 (2)
2006—2007 Мальёрка 29 (3)
2007—2009 Масква[d] 22 (9)
2009 Грэмію 25 (12)
2010—2014 Катанія 78 (23)
2012—2013 Сампдорыя 17 (4)
2012 Мілян 8 (1)
2014 Сампдорыя 11 (1)
2014—2015 К’ева 13 (1)
2015—2017 Тарына 60 (14)
2017—2018 Удынэзэ 28 (2)
2018—2019 Вашку да Гама 38 (11)
2019—2020 Кратонэ 14 (1)
2020—2021 Самбэнэдэтэзэ[d] 23 (3)
Зборныя
2001—2004 Аргентына (да 20)[d] 29 (8)

Максіміля́на Гасто́н Лёпэс (па-гішпанску: Maximiliano Gastón López; нар. 3 красавіка 1984 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбольны нападнік. Лёпэс мае падвойнае аргентынскае й італьянскае грамадзянства[4][5].

Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывэр Плэйт». 19 жніўня 2001 году, у 17-гадовым узросьце, дэбютаваў у дарослым клюбе. У ягоным складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 роках.

У студзені 2005 Максі Лёпэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 6,2 мільёну эўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўнаў лік у матчы з «Чэлсі»[6]. Аднак у асноўным складзе клюбу Лёпэс ня здолеў замацавацца, у сэзоне 2006—2007 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны эўра[7].

У расейскім клюбе Максі Лёпэс згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 быў аддадзены ў арэнду ў бразыльскі «Грэміё»[8].

20 студзеня 2010 Лёпэс перайшоў у «Катанію», клюб італьянскай Сэрыі А[4]. У гэтым сэзоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сэзоне 2010—2011 Лёпэс забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 ён перайшоў у «Мілян» на ўмовах арэнды[9].

Па сканчэньні арэнды ў «Міляне» Максі Лёпэс вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сэзону[10]. Сэзон 2013—2014 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».

30 чэрвеня 2014 нападнік падпісаў гадавы кантракт з клюбам «К’ева»[11].

Максі Лёпэс абараняў колеры зборных Аргентыны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамэрыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 року. Ён мае падвойнае аргентынска-італьянскае грамадзянства.

«Рывэр Плэйт»:

«Барсэлёна»:

«Вашку да Гама»:

  1. ^ а б в Maxi López // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Maxi López // FBref (анг.)
  3. ^ а б в MAXIMILIANO GASTON LOPEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б Maxi Lopez al Catania (італ.) // Calcio Catania, 20 студзеня 2010 г. Праверана 20 студзеня 2010 г.
  5. ^ Milito To Be Checked in Passport Scandal (анг.) // goal.com, 15 ліпеня 2009 г. Праверана 1 лістапада 2009 г.
  6. ^ Substitute López turns the tide // 24 лютага 2005 г.
  7. ^ Lopez signs with FC Moscow
  8. ^ Maxi Lopéz is officially presented // Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense, 17 лютага 2009 г. Праверана 20 студзеня 2010 г.
  9. ^ Tevez, Maxi want Milan at any cost // Football Italia, 26 студзеня 2012 г.
  10. ^ Sampdoria snap up Lopez on loan(недаступная спасылка); ESPN Soccernet, 11 July 2012.
  11. ^ Ufficiale: Maxi Lopez al ChievoVerona! (італ.) // AC ChievoVerona, 30 чэрвеня 2014 г. Праверана 1 ліпеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]