Ніна Галіноўская
Ніна Галіноўская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 18 сьнежня 1935 (89 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Узнагароды |
Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 18 снежня 1935 году ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і.
У 1955 годзе скончыла Магілёўскую дашкольную пэдагагічную вучэльню. Працавала выхавацелькай дзіцячага садку торфапрадпрыемства «Калпеніца» Берасьцейскай вобласьці, карэктарам газэты «Мінская праўда» (1962—1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда», затым выдавецтва ЦК КПБ (1963—1967). У 1967—1968 гадох — рэдактар мастацкіх фільмаў газэты «Кинонеделя Минска».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш апублікавала ў 1958 годзе ў скідальскай раённай газэце «Красное знамя». Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сьняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніку «Калі ветрык спачывае» (1985).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Давайце пазнаёмімся». Кніга вершаў для дзяцей. 1962 г.
- «Лясная зарадка». Кніга вершаў для дзяцей. 1965 г.
- «Размова сняжынак». Кніга вершаў для дзяцей. 1968 г.
- «Сяргейкаў параход». Кніга вершаў для дзяцей. 1972 г.
- «Кніжчыны сябры». Кніга вершаў для дзяцей. 1975 г.
- «Мой дзень». Кніга вершаў для дзяцей. 1977 г.
- «Зай прагназіст». Кніга вершаў для дзяцей. 1979 г.
- «Незвычайны карагод». Кніга вершаў для дзяцей. 1986 г.
- «Восень едзе ў магазін». Кніга вершаў для дзяцей. 1990 г.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (2000)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маргарыта Яфімава. «Люблю, хвалююся, жыву…»(Ніна Галіноўская). // Пачатковая школа : часопіс. — 2005. — № 12. — С. 33—35.
- Маргарыта Яфімава. З любоўю і патрабавальнасцю. (Ніна Галіноўская). // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2005. — № 12. — С. 46—48.