Перайсьці да зьместу

Мантыгерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мантгерд»)
Мантыгерд
лац. Mantygierd / Mantyhierd
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1396 і не пазьней за 1410[1]
Дзеці Ганус, Алехна, Пётар

Мантыгерд (? — да 1410) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік полацкі (1396). Пачынальнік роду Мантыгердавічаў.

Валодаў вёскамі каля Салечнікаў (лякалізаваная побач у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» Iwanendorff, магчыма, была вёскай яго сына Гануса[2]).

Мундгерд (Mundgerd[3], Mundgærðr[4][5], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от намесника от полочького от Монтигирда (1394—1396 гады)[11]; Muntighert[12] (1396 або 1397 год[13]); unser hawptman Muntigirde (23 студзеня 1397 году)[14]; mit unserm namezdnyken Muntigirden (30 студзеня 1397 году)[15]; Montegherden of ghesad unde is nene namestnek mer (1399 год)[16]; Montogerd (1401 год)[17]; Mantedirg[2]; Montigerd, patri praefati Petri (14 студзеня 1447 году)[18].

Зь літоўскага баярскага роду. Меў свой герб яшчэ ад Гарадзельскай уніі.

Быў намесьнікам полацкім у 1396 годзе. У крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» (складзены між 1384 і 1401 гадамі) упамінаецца Mantigirdendorf[19] (Mantegirdindorf[20]). У 1410 годзе быў ужо нябожчыкам, бо ў дакумэнце Вітаўта як сьведка выступае Olechno filius olim Montigerdi. Упамінаецца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве[21].

Меў сыноў Гануса, Алехну і Пятра.

Мова і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Змацаваў ліст да места Рыгі (каля 1396 году) пячацьцю з рускім надпісам[22][23]:

МОН… Д…
  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 266. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. 1 2 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 266.
  3. Mundgerd, Nordic Names
  4. Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  5. Mundgærðr, Nordic Names
  6. Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
  7. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  11. Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 101—102.
  12. Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 160.
  13. Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 104.
  14. Hansisches Urkundenbuch. Bd. 5. — Liepzig, 1899. S. 132.
  15. Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 107.
  16. Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 2. — М., 2015. С. 413.
  17. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 172.
  18. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 407.
  19. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 87.
  20. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 96.
  21. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
  22. Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 410.
  23. Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. IV, 1913. S. 55.