Малыя Рагі
Малыя Рагі | |
трансьліт. Malyja Rahi | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Салонскі |
Насельніцтва: | 36 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 30°3′14″ у. д. / 52.85° пн. ш. 30.05389° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 30°3′14″ у. д. / 52.85° пн. ш. 30.05389° у. д. |
± Малыя Рагі |
Малы́я Рагі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасна. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 36 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Пляніроўка складаецца з драўлянай забудовы ўздоўж ракі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленае археолягамі каля вёскі паселішча эпохі нэаліту сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. У 1909 годзе 170 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі вёску і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтар — вёска Саланое).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 — 10 двароў, 56 жыхароў; 1862 — 102 жыхары; 1897 — 11 двароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 12 двароў, 127 жыхароў; 1926 — 32 жыхары; 1940 — 158 жыхароў; 1959 — 70 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 40 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 19 гаспадарак, 46 жыхароў[2]; 2010 — 36 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.