Перайсьці да зьместу

Салонская Карма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салонская Карма
трансьліт. Salonskaja Karma
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 6 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′36″ пн. ш. 29°57′6″ у. д. / 52.86° пн. ш. 29.95167° у. д. / 52.86; 29.95167Каардынаты: 52°51′36″ пн. ш. 29°57′6″ у. д. / 52.86° пн. ш. 29.95167° у. д. / 52.86; 29.95167
Салонская Карма на мапе Беларусі ±
Салонская Карма
Салонская Карма
Салонская Карма
Салонская Карма
Салонская Карма
Салонская Карма

Сало́нская Карма́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2010). Знаходзіцца за 4 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель).

На поўдні мяжуе зь лесам. На ўсходзе, поўначы і захадзе мэліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія ідуць ад Жлобіна. Пляніроўка складаецца з драўляных будынкаў стаячых уздоўж прасёлкавай дарогі.

Заснаваная ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Жлобінская птушкафабрыка» (цэнтар — вёска Саланое).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.