Вялікія Рагі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікія Рагі
трансьліт. Vialikija Rahi
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 697 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′51″ пн. ш. 30°2′55″ у. д. / 52.86417° пн. ш. 30.04861° у. д. / 52.86417; 30.04861Каардынаты: 52°51′51″ пн. ш. 30°2′55″ у. д. / 52.86417° пн. ш. 30.04861° у. д. / 52.86417; 30.04861
Вялікія Рагі на мапе Беларусі ±
Вялікія Рагі
Вялікія Рагі
Вялікія Рагі
Вялікія Рагі
Вялікія Рагі
Вялікія Рагі

Вялі́кія Рагі́[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомелю.

На ўсходзе абалона ракі Дняпро.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласьці. Дзейнічала царкоўна-прыхадзкая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтар — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]