Перайсьці да зьместу

Істобкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Істобкі
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 127 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′ пн. ш. 29°55′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.917° у. д. / 52.8; 29.917Каардынаты: 52°48′ пн. ш. 29°55′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.917° у. д. / 52.8; 29.917
Істобкі на мапе Беларусі
Істобкі
Істобкі
Істобкі

Істо́бкі[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету. Насельніцтва 127 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад места Жлобін, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 82 км ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 2 ветракі. У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі 2 ветракі. У часе нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі 128 двароў і забілі 3 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса «Ніва» (цэнтар — вёска Нівы). Працуе фэльчарска-акушэрскі пункт.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.