Малое Сітна
Малое Сітна | |
трансьліт. Maloje Sitna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Маласітнянскі |
Вышыня: | 155 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 299 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 214 |
Паштовы індэкс: | 211652 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°41′39″ пн. ш. 29°21′23″ у. д. / 55.69417° пн. ш. 29.35639° у. д.Каардынаты: 55°41′39″ пн. ш. 29°21′23″ у. д. / 55.69417° пн. ш. 29.35639° у. д. |
± Малое Сітна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мало́е Сі́тна[1] — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 9 км на паўночны захад ад Засітніцы, ля вытоку Палаты з возера Ізмок. Малое Сітна ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Маласітнянскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Малое Сітна праходзіў гасьцінец з Полацку на Невель, і далей да Пскова ды Ноўгараду Вялікага.
У 1563-м, на пачатку Інфлянцкай вайны, стратэгічнае становішча Сітна ацаніў Іван Жахлівы — і пабудаваў на насыпаным узгор’і ля вытокаў Палаты, якраз насупраць вёскі, драўляную фартэцу. У 1566 годзе вялікалітоўскі ваявода Біруля фартэцу спаліў. Маскавіты ізноў адбудавалі ўмацаваньне, але пасьля вяртаньня Полацку ў 1579 годзе Сьцяпан Батура штурмам узяў Сітна і зьнішчыў стралецкую залогу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 299 чалавек
- 1999 год — 405 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьв. Мікалая
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтай вёсцы на лесанарыхтоўках адбываў пакараньне беларускі палітык Павал Севярынец.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 384
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малое Сітна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Малое Сітна на Радзіма.орг
- Прагноз надвор’я ў в. Малое Сітна
- Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча(недаступная спасылка) // Павал Севярынец, Наша Ніва