Македонская мова
Македонская | |
македонски | |
Ужываецца ў | Паўночнай Македоніі, Сэрбіі, Грэцыі, Альбаніі, Баўгарыі[1][2] |
---|---|
Рэгіён | Балканы |
Колькасьць карыстальнікаў | 2 мільёны |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Паўночнай Македоніі |
Рэгулюецца | Інстытут македонскай мовы «Крстэ Пэткаў Місіркаў» |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][3] |
Пісьмо | македонскі альфабэт[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | mk |
ISO 639-2(Б) | mac |
ISO 639-2(Т) | mkd |
ISO 639-3 | mkd |
SIL | MKJ |
Македо́нская мо́ва (саманазва: македонски jазик) — адна з моваў паўднёваславянскай групы славянскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.
На македонскай мове гаворыць блізу 2 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Паўночнай Македоніі, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Альбаніі, носьбіты жывуць таксама ў Грэцыі і Сэрбіі.
Націск у македонскіх словах прыпадае пераважна на трэці ад канца склад (у двухскладовых — на другі ад канца). У адрозьненьне ад большасьці славянскіх моваў македонская (як і баўгарская) мае значна рэдукаваную склонавую парадыгму. З усіх ускосных склонаў захаваліся клічны ды рэшткі роднага-вінавальнага (Genetivus-Accusativus) склону. У македонскай мове тры тыпы постпазыцыйных артыкляў, якія ўжываюцца ў залежнасьці ад кантэксту і аддаленасьці аб’екта. Складаная сыстэма дзеяслоўных часоў. Асноўных прошлых часоў два — аорыст і імпэрфэкт (адпавядаюць беларускаму закончанаму і незакончанаму трываньню).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурная македонская мова пачала фармавацца ў час нацыянальнага адраджэньня ў канцы XIX стагодзьдзя. Вялікае значэньне для гэтага працэсу мела дзейнасьць братоў Міладзінавых і, перш за ўсё, Крстэ Пэткава Місіркава, які ў 1903 годзе ў кнізе «Аб македонскім пытаньні» зрабіў першую спробу кадыфікацыі македонскай мовы. Афіцыйна македонская мова была кадыфікавана ў 1945 годзе і асновай для яе сталіся ўсходні і цэнтральны македонскія дыялекты. Некаторая блізкасьць да геаграфічна суседняй баўгарскай мовы дае падставы некаторым лінгвістам (пераважна баўгарскім) высоўваць тэзісы пра статус македонскае мовы як адных з дыялектаў баўгарскай (гл. палітычны статус македонскай мовы).
Альфабэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выкарыстоўваецца кірылічны альфабэт з дадатковымі графэмамі Ѓ, S, J, Љ, Њ, Ќ, Џ:
Аа Бб Вв Гг Дд Ѓѓ Ее Жж Зз Ѕѕ Ии Јј Кк Лл Љљ Мм Нн Њњ Оо Пп Рр Сс Тт Ќќ Уу Фф Хх Цц Чч Џџ Шш
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Macedonian language on Britannica
- ^ Ethnologue report for Macedonian
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію македонскай мовай |
Македонская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |