Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Магілёўскі аблсавет |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 (86 гадоў таму)[1] |
Від | абласны |
Праўны стан | Савет дэпутатаў |
Задача | зацьвярджае абласны бюджэт |
Сядзіба | Ленінскі раён, Першамайская вул., д. 71[2] |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д.Каардынаты: 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Магілёўская вобласьць |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Ірына Раінчык |
Намесьнікі | Уладзімер Рыжанкоў, Павал Савельеў |
Старшыні Пастаянных камісіяў | Анатоль Глаз, Натальля Глушакова, Васіль Мазурык, Андрэй Ніпатрук, Андрэй Ярцаў[3] |
Управа | Прэзыдыюм (8 асобаў)[4] |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Моладзевы парлямэнт Магілёўскай вобласьці[6] |
Колькасьць работнікаў | 54 дэпутаты (2021 год)[5] |
Старонка ў сеціве | mogilev-region.gov.by/ca… |
Магілё́ўскі абласны́ Саве́т дэпута́таў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня Магілеўскай вобласьці, заснаваны ў студзені 1938 году.
Абіраецца на таемным прамым галасаваньні паўналетніх жыхароў Магілёўскай вобласьці. Ухваляе прызначэньне старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту, які прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі. На 2021 год налічваў 5 Пастаянных камісіяў: 1) аграрных пытаньняў, праблемаў Чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньня; 2) мясцовага кіраваньня і самакіраваньня, законнасьці і мандатаў; 3) прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, жыльлёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі; 4) сацыяльнай сфэры, сацыяльнай абароны грамадзянаў і справаў моладзі; 5) эканомікі, бюджэту і фінансаў. Пастаянныя камісіі ўтваралі зь ліку дэпутатаў на сэсіі Савету. Яны ажыцьцяўлялі папярэдні разгляд і падрыхтоўку пытаньняў у паўнамоцтвах Савету дэпутатаў, а таксама нагляд за выкананьнем рашэньняў Савету і Нацыянальнага сходу Беларусі. Рашэньні Пастаянных камісіяў падлягалі разгляду дзяржаўнымі ўстановамі ў месячны тэрмін[7]. Прэзыдыюм Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў улучаў 8 чалавек, у тым ліку старшыню, яе абодвух намесьнікаў і 5 старшыняў Пастаянных камісіяў[4]. Агулам у Магілёўскі аблсавет абіралі 55 дэпутатаў. Але на 2021 год той налічваў 54 дэпутаты без прадстаўніка ад Юбілейнай выбарчай акругі № 36 у Магілёве[5].
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле 18-га артыкула Закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» 2010 году, Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў:
- забясьпечвае збалянсаванасьць бюджэту Магілёўскай вобласьці;
- вызначае парадак ажыцьцяўленьня адміністрацыйных працэдураў у вобласьці;
- аказвае дзяржаўную падтрымку юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам асабіста ў выглядзе — 1) зьмяненьня вызначанага заканадаўствам тэрміну сплаты падаткаў і пеняў, цалкам сплачваемых у абласны бюджэт, 2) вылучэньня бюджэтных сродкаў з абласнога бюджэту, 3) вызваленьня ад пералічэньня ў бюджэт даходаў, атрыманых ад перадачы ў карыстаньне камунальнай маёмасьці;
- усталёўвае мяжу доўга Магілёўскіх абласных выканаўчага камітэту і Савету дэпутатаў на чарговы фінансавы год і мяжу доўга, гарантаванага Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам;
- вызначае захады грамадзкай падтрымкі дзяцей, моладзі, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, вэтэранаў, зьнявечаных і пажылых людзей, а таксама захады аказаньня дапамогі ў падрыхтоўцы летнікаў да аздараўленьня;
- зацьвярджае прыкладнае Палажэньне аб органе тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня (ТГС);
- прысвойвае годнасьць ганаровага грамадзяніна Магілёўскай вобласьці і вызначае парадак прысваеньня такой годнасьці і асаблівасьці стану ганаровага грамадзяніна[8].
Выбарчыя акругі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў абіралі па 55 выбарчых акругах: 1) Бялыніцкая, 2) Бабруйская сельская, 3) Бярэзінская, 4) Гогалеўская, 5) Інтэрнацыянальная, 6) Ленінская, 7) Урыцкая, 8) Жукоўская, 9) Заходняя, 10) Менская, 11) Прыбярэзінская, 12) Прамысловая, 13) Ульянаўская, 14) Быхаўская, 15) Глуская, 16) Горацкая гарадзкая, 17) Горацкая сельская (Аўсянка), 18) Дрыбінская, 19) Качэрыцкая, 20) Клімавіцкая, 21) Клічаўская, 22) Касьцюковіцкая, 23) Краснапольская, 24) Крычаўская, 25) Круглянская, 26) Магілёўская сельская (Мяжысяткі), 27) Чыгуначная, 28) Індустрыяльная, 29) Казіміраўская, 30) Карабанаўская, 31) Машэраўская, 32) Ямніцкая, 33) Тэкстыльная, 34) Цэнтральная, 35) Школьная, 36) Юбілейная, 37) Загорская, 38) Аўтазаводзкая, 39) Алтайская, 40) Вішнявецкая, 41) Габраўская, 42) Дзімітраўская, 43) Задняпроўская, 44) Мірная, 45) Астроўская, 46) Пушкінская, 47) Амсьціслаўская, 48) Асіпавіцкая паўночная, 49) Асіпавіцкая паўднёвая, 50) Прапойская, 51) Хоцімская, 52) Чавуская, 53) Чэрыкаўская, 54) Шклоўская гарадзкая, 55) Шклоўская сельская (Новыя Комсенічы). Пры гэтым, звыш паловы акругаў, а менавіта 31, прыпадала на Магілёў — 20 (№№ 27—46) і Бабруйск — 11 (№№ 3—13)[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старонкі гісторыі Магілёўскай вобласьці // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ Кантакты // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ Прадстаўнічая ўлада (Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў) // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ а б Прэзыдыюм Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ а б Графік прыёму дэпутатамі Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў 28-га скліканьня // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ Моладзевы парлямэнт пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ Пастаянныя камісіі Магілёўскага абласнага Савет дэпутатаў) // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 27 сьнежня 2019 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
- ^ Сьпіс дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў 28-га скліканьня // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 11 сакавіка 2020 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рашэньні Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 14 сьнежня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |